Подведены итоги районного смотра-конкурса на лучшую организацию охраны труда и профилактики производственного травматизма

Падведзены вынікі раённага агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю аховы працы і прафілактыкі вытворчага траўматызму сярод арганізацый прамысловасці, транспарту, будаўнічых арганізацый, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, гандлю, грамадскага харчавання, устаноў адукацыі, культуры, аховы здароўя, сельскагаспадарчых арганізацый па выніках 2011 года.


Штогод колькасць арганізацый-удзельніц павялічваецца: сёлета заяўкі на ўдзел у ім падалі 39 арганізацый. Згодна з палажэннем, у конкурсе не ўдзельнічаюць арганізацыі, дзе ў 2011 годзе былі дапушчаны выпадкі траўматызму і прафесійных захворванняў: ПСУП “Князева”, СК “Самаравічы”, РУП ЖКГ.
Пераможцам агляду-конкурсу па выніках 2011 года па першай групе арганізацый прызнана прадпрыемства меліярацыйных сістэм (дырэктар К.І.Бердніковіч). Другое і трэцяе месцы ў гэтай групе не прысуджаліся. Па другой групе арганізацый першае месца не прысуджалася, другое месца заняў СВК “Бародзічы” (старшыня А.П.Прэдка), трэцяе – СВК “Галынка” (старшыня
Я.В.Грэцкі). Па трэцяй групе арганізацый пераможцай стала СШ №3 г.п.Зэльва (дырэктар М.К. Літвінчык), другое месца прысуджана цэнтральнай раённай бальніцы,трэцяе – дашкольнаму цэнтру развіцця дзіцяці
в.Елка (загадчык Т.М.Харута).
Віншуем з перамогай!

Людміла ШЛЫК, 
галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.