Почетно пионером называться

Почетно пионером называться

На рахунку Беларускай рэспублікан-скай піянерскай арганізацыі шмат добрых спраў. Члены аб’яднання аказваюць дапамогу пажылым і адзінокім людзям, наведваюць удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, ініцыіруюць правядзенне дабрачынных і экалагічных акцый і інш. А яшчэ весела і цікава адпачываюць: арганізоўваюць паходы і падарожжы, прымаюць удзел у спартыўных і культурна-масавых мерапрыемствах.

Творчыя і ўсебакова развітыя, крэатыўныя і артыстычныя хлопчыкі і дзяўчынкі вырашылі праявіць сябе ў раённым этапе IV рэспубліканскага агляду-конкурсу піянерскіх агітбрыгад “Запалі касцёр дабрыні!”, арганізаваным па ініцыятыве цэнтра творчасці дзяцей і моладзі г.п.Зэльва. Прадстаўнікі васьмі ўстаноў адукацыі раёна выступалі ў трох намінацыях: “Цімураўцы сённяшняга дня”, “Піянер – усім прыклад”, “70 кадраў пра вайну”. Яны дэманстравалі свае здольнасці і талент, у захапляльнай форме расказвалі пра дзейнасць сваіх піянерскіх дружын.

Конкурсная праграма была прымеркавана да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Піянеры расказвалі аб падзеях ваеннага ліхалецця і заклікалі ўсіх захоўваць мір на зямлі.

Для журы вызначыць пераможцаў аказалася справай няпростай. Усе канкурсанты раскрылі тэму, якая была заяўлена. Кожны стараўся зрабіць гэта па-свойму арыгінальна.

Перамога была прысуджана агітбрыгадзе СШ №3 г.п.Зэльва.  

Без рубрики

Присоединяйтесь к нашему каналу