Победителем районного конкурса многодетных семей стала семья Жамойтиных из Зельвы

У мінулую пятніцу ў раённым Доме культуры прайшоў раённы агляд-конкурс мнагадзетных сем’яў. Яго арганізатарамі традыцыйна з’яўляюцца ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама і цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. За права звацца лепшай сёлета змагаліся 5 сем’яў раёна: Табашнікавых, Жамойціных, Азерскіх, Пушко і Семенюкоў.

 

Победителем районного конкурса многодетных семей стала семья Жамойтиных из Зельвы  

Победителем районного конкурса многодетных семей стала семья Жамойтиных из Зельвы

Победителем районного конкурса многодетных семей стала семья Жамойтиных из Зельвы

 

У час урачыстага адкрыцця мерапрыемства вядучыя пазнаёмілі прысутных з умовамі конкурсу і саставам журы. Цёпла вітаў канкурсантаў старшыня журы, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Сяргей Мяснікоў, які адзначыў: “Сям’я – гэта самае дарагое, што ёсць у чалавека. І вялі-кае шчасце, калі ў доме ўладараць любоў і ўзаемаразуменне і гучаць звонкія і вясёлыя галасы дзяцей”.
Праграма складалася з двух конкурсаў: “Мая сям’я –мая краіна” і “Сямейны альбом”. Яна атрымалася цікавай, дазволіла раскрыць творчы патэнцыял кожнай сям’і. У першым конкурсе ўдзельнікі прадэманстравалі, што іх сям’я – маленькі астравок, дзе існуюць свае традыцыі, пануюць узаемапавага і ўзаемаразуменне, фарміруецца любоў да здаровага ладу жыцця, імкненне займацца творчасцю. Але галоўнае – у дзяцей, якія выхоўваюцца ў гэтых сем’ях,– шчаслівае дзяцінства, сагрэтае моцнай бацькоўскай любоўю.
Першай на сцэну выйшла сям’я Валерыя Іванавіча і Надзеі Лукашаўны Семенюкоў з вёскі Чырвонае Сяло, у якіх падрастаюць трое дзетак: Дзіяна, Максім і Ілона. Зэльвеншчына стала для Семенюкоў другой радзімай: сюды яны пераехалі з Украіны. Валерый Іванавіч працуе ў СВК “Сынкавічы” механізатарам, Надзея Лукашаўна– вартаўніком у рамонтнай майстэрні. Дзіяна і Максім – вучні Елкаўскай СШ, Ілона наведвае да-школьны цэнтр развіцця дзіцяці №1. У вольны час яны любяць чытаць кнігі, глядзець тэлеперадачы. Сям’я даволі творчая – у час вы-ступлення яны прадэманстравалі добры ўзровень выканаўчага майстэрства.
Другі ўдзельнік конкурсу – сям’я Табашнікавых з Зэльвы. Мікалай Віктаравіч працуе аператарам на Ваўкавыскім ААТ “Беллакт”, Наталля Вітальеўна – поварам прадпрыемства грамадскага харчавання. Усю сваю бацькоўскую пяшчоту і любоў яны дораць дзецям: дочкам Таццяне і Дар’і і сыну Аляксандру. Хобі гэтай сям’і –актыўны адпачынак на прыродзе.
Арыгінальным атрымалася выступленне сям’і Жамойціных, якія выхоўваюць траіх дзяцей – дачку Алёну і сыноў Кірыла і Ванюшу. Па іх шчаслівых тварах, радасці ў вачах было бачна, што ў сям’і пануюць згода і ўзаемаразуменне, павага і любоў. Алег Аляксандравіч працуе машыністам у ДРБУ-118, Вераніка Мікалаеўна знаходзіцца у дэкрэтным водпуску – самаму малодшаму Ванюшы яшчэ толькі 9 месяцаў. Сям’я любіць актыўны адпачынак, падарожжы, у вольны час разам з дзецьмі робяць вырабы з гліны. У конкурсе бацькі і дзеці выдатна прадставілі сваю сям’ю, прадэманстравалі шматлікія здольнасці.
Упэўнена паводзілі сябе на сцэне члены сям’і Азерскіх. Галава сям’і Павел Генрыхавіч працуе ў МПМК-148, захапляецца рыбалкай і футболам. Яго другая палавінка Ганна Браніславаўна – выхавальнік санаторнай школы-інтэрната, любіць займацца рукадзеллем, гатаваць арыгінальныя стравы. У сям’і выхоўваецца трое дзяцей. Старэйшы сын Дзмітрый захапляецца футболам, камп’ютарнымі гульнямі. Малодшыя дачка Вікторыя і сын Уладзіслаў – вучні СШ №3. Яны з задавальненнем наведваюць дзіцячую школу мастацтваў, дзе займаюцца па класах цымбалаў і домры.
Галынкаўскі сельсавет на конкурсе прадстаўляла сям’я Пушко. На жаль, галава сям’і Аляксандр Леанідавіч па ўважлівых прычынах у дзень конкурсу адсутнічаў, але яго жонка Таццяна Віктараўна і дзеці Кацярына, Сяргей і Аляксандр не падвялі – яны добра прадставілі сваю сям’ю, падавалі музычнымі нумарамі.
Да другога конкурсу ўсе сем’і падрыхтаваліся вельмі добра. На суд журы яны прадставілі прыгожа аформленыя альбомы з фота-здымкамі, на якіх – самыя яркія моманты з жыцця сям’і.
Як адзначалі пасля члены журы, ацэньваць канкурсантаў было вельмі складана, таму што ўсе імкнуліся праявіць сябе як мага лепш. Але конкурс ёсць конкурс, і ў ім абавязкова павінен вы-значыцца пераможца. Ім прызнана сям’я Жамойціных, якая па выніках двух конкурсаў набрала найбольшую колькасць балаў. Другое месца падзялілі паміж сабою сем’і Азерскіх і Семенюкоў. Трэцяе месца заняла сям’я Табашнікавых. Каштоўныя падарункі пераможцам конкурсу ўручылі дырэктар СШ №2 Алена Лукашэвіч і прадстаўнік ДРБУ-118 Людміла Карлоўская. Памятныя падарункі ад сваіх прадпрыемстваў і арганізацый атрымалі і ўсе астатнія ўдзельнікі.
–Удзельнічаць у конкурсе нам вельмі спадабалася, – падзяліліся ўражаннямі пераможцы Алег Аляксандравіч і Вераніка Мікалаеўна Жамойціны. Мы вельмі ўдзячны педагогам СШ №2 за іх усебаковую дапамогу ў падрыхтоўцы і падтрымку ў час выступлення. Дзякуй арганізатарам конкурсу.
Сям’я Жамойціных будзе прадстаўляць Зэльвенскі раён на абласным конкурсе мнагадзетных сем’яў Гродзеншчыны. Жадаем ім удалага выступлення!

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.