Победа, котороя объединила поколения

Победа, котороя объединила поколения

Дзень Перамогі – свяшчэнная дата. І такой яна застанецца на вякі. Але чым далей адыхо-дзяць у гісторыю суровыя гады Вялікай Айчыннай вайны, тым больш каштоўным становіцца подзвіг савецкага салдата, тым больш дарагімі здаюцца сустрэчы з жывымі сведкамі вайны.
Вучні Каралінскай СШ пра вайну ведаюць не па чутках. У гісторыка-краязнаўчым музеі  ўстановы знаходзіцца 73 экспанаты часоў Вялікай Айчыннай. Гэта каскі і абмундзіраванне, снарады і гільзы, франтавыя лісты і ўзнагароды… Але што рэчы, калі побач – жывы ўдзельнік вайны. Аркадзій Жывулька (на здымку) – ганаровы і заўсёды чаканы госць у школе. Менавіта з яго вуснаў дзеці даведваюцца пра гераізм і мужнасць, маральную стойкасць і волю салдат. Для ветэрана ж няма большай радасці бачыць, што сённяшняе пакаленне годнае сваіх дзядоў.

Присоединяйтесь к нашему каналу    

Leave a Comment

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.