«Не хочаш працаваць для сябе, на сябе ж і крыўдуй», – лічыць дзярэчынец Іван Шульгач

Пляценнем кошыкаў Іван Шульгач займаецца даўно. У свой час гэты занятак прыносіў яго сям’і хоць і невялікі, але прыбытак. Пазней, пасля выхаду на пенсію, гэта захапленне стала сапраўднай аддушынай: і хутчэй дзень праходзіць, і людзі знаёмыя ў хату заходзяць, можна пагутарыць. У асноўным свае кошыкі Іван Міхайлавіч пляце з лазы. У апошні час пачаў выкарыстоўваць шпагат і дрот, ад гэтага яны становяцца лягчэйшымі.

У самабытнага майстра ёсць і пераемнікі. Іван Міхайлавіч з радасцю перадае сваю навуку моладзі: ахвотна адклікаецца на просьбу даць майстар-клас у раённым доме рамёстваў. А колькі цікаўных збіраецца каля дзядзькі Івана паглядзець на яго плецены цуд у час Ганненскага кірмашу!

Пры сустрэчы з Іванам Шульгачом пацікавіліся ў яго меркаваннем наконт вядомага Дэкрэта №1. «Не хочаш працаваць для сябе, на сябе ж і крыўдуй», – доўга не думаючы, адказаў чалавек, за плячамі якога вялікі жыццёвы вопыт.

2 Thoughts to “«Не хочаш працаваць для сябе, на сябе ж і крыўдуй», – лічыць дзярэчынец Іван Шульгач”

  1. Ирина

    Мой папа тоже плетет коши, правда из проволоки. Очень прочные и удобные в хозяйстве.

  2. Анна Ивановна

    человек-настоящая самобытная находка.

Leave a Comment