Плавайте на здоровье

Плавайте на здоровье

У Бародзіцкім дзіцячым садзе-пачатковай школе пасля рэканструкцыі адкрыўся плавальны басейн. Гэта пакуль што адзіная ў раёне ўстанова адукацыі, на базе якой функцыянуе такі спартыўны аб’ект. Цудоўны падарунак маленькія жыхары аграгарадка атрымалі дзякуючы клопату раённай улады.

У капітальна адрамантаваным памяшканні, у якім знаходзіцца басейн, устаноўлена сістэма абагрэву, вентыляцыі, цеплаабменнік для падагрэву вады і іншае тэхналагічнае абсталяванне. У адпаведнаці з патрабаваннямі абуладкаваны раздзявалка, санвузел, памяшканні для медыцынскага работніка і тэхнічнага персаналу. На рэканструкцыю аб’екта зрасходавана больш за 750 мільёнаў рублёў.

Займацца плаваннем у басейне могуць дзеці дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту. Воднае люстэрка займае плошчу больш за 22 кв. м. Адпавядае ўсім нарматывам і глыбіня – у вадзе дзеці адчуваюць сябе ўпэўнена і камфортна. Захаваны і санітарныя патрабаванні: водаабмен забяспечваецца сістэмай рэцыркуляцыі з ачысткай і фільтрацыяй.

– Заняткі плаваннем – эфектыўны сродак для ўмацавання здароўя, – адзначае начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Сяргей Лойка. – Таму работа басейна  спланавана так, каб яго наведвалі не толькі бародзіцкія дзеці, але і выхаванцы іншых устаноў адукацыі.

Па словах трэнера Івана Валадзько, заняткі плаваннем асабліва актуальныя ў асенне-зімовы перыяд, калі назіраецца рост вірусных захворванняў. Гэта добры спосаб загартоўвання арганізма, своесаблівы масаж усяго цела і, што самае галоўнае для дзетвары, водныя працэдуры заўсёды суправаджаюцца станоўчымі эмоцыямі. 

Перад басейнам абавязковымі для ўсіх працэдурамі з’яўляюцца душ і размінка. Спачатку праводзяцца спецыяльныя практыкаванні, авалодванне навыкамі, як трымацца на вадзе, і толькі потым наступае свабоднае плаванне.

 

– Бадзёры настрой – гэта не адзінае, што атрымліваюць дзеці пасля заняткаў плаваннем, – гаворыць дырэктар установы Ірына Валадзько. – Ім таксама гарантаваны моцны сон і добры апетыт. Не менш важны і той факт, што плаванне найлепшым чынам уплывае на інтэлектуальнае і фізічнае развіццё выхаванацаў.

Присоединяйтесь к нашему каналу    

Leave a Comment

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.