Первые зеленые корма

Первые зеленые корма

З усталяваннем спрыяльнага веснавога надвор’я сельгаспрадпрыемствы раёна адкрылі пашавы сезон.  

пас у большасці гаспадарак раёна вядзецца на зерневых азімых, толькі   ў  СВК “Бародзічы” – на свірэпіцы. Дадатковыя зялёныя кармы дазволяць павысіць надоі малака і зрабіць  паступовы пераход са стойлавага на пашавае ўтрыманне дойнага статка.

Як станоўчы прыклад   можна прывесці  МТФ “Залацеева”  СВК  “ Бародзічы”. З выхадам кароў на пашу  штодзённыя надоі малака павялічыліся  на 3 кг  і цяпер складаюць  9,2 кг. 

  – Такі ранні пачатак пашавага сезона не звязаны з дэфіцытам кармоў, – гаворыць  загадчык  МТФ Мікалай Халецкі. – Іх у нас дастаткова.  Справа ў тым, што на полі побач з нашай фермай да неабходнай спеласці вырасла свірэпіца. Яна для жывёлы – добры дадатковы зялёны корм. Таму  гэты перыяд стараемся не ўпусціць.  

Пасвіць  кароў на свірэпіцы  пачалі з  канца сакавіка. Цяпер  два гурты па 150 галоў  знаходзяцца на пашы  з 10 гадзін раніцы  да 17 вечара.  Даглядаюць жывёлу пазменна пастухі Генадзій Ацьман, Іна Тарарук, Аркадзій Прылуцкі, Павел Шостак і падменны Сяргей Ларкоў.    

Участкі, дзе пасвяцца  каровы, агароджаны электрапастухамі.  Тут жа стаяць бочкі з вадою і ёмістасці для  солі.  

Бародзіцкія заатэхнікі лічаць, што выпас жывёлы на свірэпіцы больш карысны, чым на азімых зерневых. 

– У 2012 годзе мы  правялі  эксперымент, – расказвае заатэхнік Марыя Ясюкевіч. – Ранняй вясной адных кароў пасвілі на пасевах азімых зерневых, другіх – на свірэпіцы. І затым параўналі. Аказалася, што надоі ў тых гуртах, што пасвіліся на свірэпіцы, былі значна  вышэйшымі. У пачатку спеласці гэта культура ўтрым-лівае больш бялка. Таму  і прыбаўка  важкая. З’явіліся на расліне кветкі, і ўсё – аптымальны тэрмін упушчаны.  

Пасля страўлівання першых  пасеваў жывёлай  гэтая культура адрасце  і зноў будзе выкарыстана на корм. Так, перыяд выпасу на свірэпіцы  дазваляе дачакацца належнага травастою на асноўных пашах.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.