Першыя дні вайны на Зэльвеншчыне

Чым далей адыходзяць у мінулае гады Вялікай Айчыннай вайны, тым больш сціраюцца з памяці асобныя фрагменты фактаў, успамінаў і дакументаў. У юбілейны год мы вырашылі яшчэ раз перагарнуць старонкі гістарычнага летапісу ваенных дзён на Зэльвеншчыне. Узгадаць пачатак баявых дзеянняў у раёне, найбольш значныя эпізоды і бітвы, успомніць тых, хто змагаўся з ворагам за наш сённяшні светлы дзень. 1949_b1269240111 Першыя дні Зэльвенская зямля з першага дня Вялікай Айчыннай вайны апынулася ў агні пажарышчаў і стала месцам жорсткіх баёў. На досвітку 22 чэрвеня фашысцкая авіяцыя разбамбіла незакончаны аэрадром каля в.Горна. Нямецкія самалёты нанеслі ўдар па чыгуначнай станцыі ў Зэльве і вайсковых часцях, раскватараваных у раёне: стралковаму палку ў в.Аляксандраўшчына, артылерыйскаму палку ў в.Холстава і Зэльва, 333-му артпалку ў раёне в.Дзярэчын, часцях, якія знахо-дзіліся каля вёсак Дзергілі, Мештавічы і іншых. У гэты ж дзень у лесе, каля Бярэжак, пачаў працаваць прызыўны пункт райваенкамата, куды прыбывалі жыхары вёсак раёна, якія падлягалі мабілізацыі. На другі дзень вайны фашысты на перагоне Ваўкавыск–Зэльва разбамбілі пасажырскі цягнік, а 24 чэрвеня – узарвалі чыгуначны мост. 23 чэрвеня 1941 г. жыхары в.Збляны ўбачылі, што з в.Лаўрыновічы ў іх бок рухаецца нямецкі дэсант на легкавых аўтамабілях. Каля вёскі сабраліся жанчыны, моладзь, дзеці. Пра зверствы фашыстаў насельніцтва яшчэ не ведала. Каля натоўпу немцы затрымаліся. 3 машыны выйшаў афіцэр і нетаропка аглядзеў людзей, затрымаў свой позірк на Мікалаю Жэбраку, на кашулі якога зіхацеў камсамольскі значок. Фашыст дастаў пісталет і на вачах аднавяскоўцаў застрэліў юнака. У ноч з 25 на 26 чэрвеня была спалена в.Алексічы. 3 кожным днём становішча ўсё болыш ускладнялася. Матарызаваныя часці ворага ўжо вечарам 25 чэрвеня, наступаючы на поўнач, выйшлі на дарогу Ваўкавыск–Слонім і перарэзалі найбольш зручны шлях адступлення часцей Чырвонай Арміі. Амаль адначасова нямецкія злучэнні 9-й і 4-й армій стварылі пагрозу раздзялення войск, якія знаходзіліся на захад ад Слоніма. У акружэнні ворага на зэльвенскай зямлі гераічна змагаўся 144-ы кавалерыйскі полк 36-й кавалерыйскай дывызіі імя Сталіна, начальнікам штаба якой быў палкоўнік Л.М.Даватар. 3 баямі адступалі праз Зэльвеншчыну часці 11-га механізаванага корпуса ге-нерала Д.К.Маставенкі, 204-й мо-та-стралковай дывізіі генерала А.М.Пірава, 25-й і 31-й танкавых дывізій і іншыя часці 3-й і 10-й армій. Адначасова часці Чырвонай Арміі вялі ўпартыя баі з варожымі злучэннямі. Але сілы былі няроўнымі. Не хапала паліва, бое-прыпасаў, машын, медыкаментаў. Шмат чырвонаармейцаў, камандзіраў, палітработнікаў палягло на зэльвенскай зямлі ў тыя трагічныя першыя дні вайны. Імёны большасці з іх, на жаль, засталіся невядомымі. На шашы Ваўкавыск–Зэльва–Слонім дзень і ноч вісела шэрае густое воблака пылу. Гул машын, цяжкі тупат стомленых ног, стог-ны параненых, іржанне перапалоханых коней, рыпенне павозак – усё гэта злівалася ў адзін страшэнны гул адступлення. 3-за пылу не было бачна сонца. Здавалася, што над дарогай вісіць медны дыск, які не свеціць, а толькі паліць сваім нябачным цяплом адыходзячыя калоны чырвонаармейцаў. Доўгая шэрая стужка цягнулася на ўсход. Трывожна і настойліва сіг-налілі санітарныя аўтамашыны, патрабуючы прапусціць наперад. Скрозь няшчыльна закрыты брызент выглядалі пачарнелыя твары параненых. Па вялікай колькасці санітарных машын, якія без прыпынкаў імчаліся на ўсход, можна было меркаваць аб цяжкіх няроўных баях, якія даводзілася весці нашым часцям, стрымліваючы шалёны націск фашыстаў. Чырвоная Армія не толькі адступала. Адступаючы, яна змагалася. На ўзбярэжжах рэк Зальвянка і Шчара калоны раптам ламаліся. Байцы на хаду скідалі скаткі шынеляў, прыпадалі да вады. Параненыя абмывалі пякучыя раны, накладвалі новыя павязкі. Ледзь адпачыўшы, байцы зноў крочылі на ўсход. 3 болем у сэрцы сачылі жыхары Зэльвеншчыны за адступленнем роднай арміі. Стрымліваючы слёзы, жанчыны падавалі стомленым байцам шклянкі з малаком, хлеб, сала. Нават дзеці не заставаліся ў баку ад людскога гора. 3 раніцы набіралі ў кошыкі прадукты і цэлымі днямі прастойвалі каля шашы, прапаноўваючы чырвонаармейцам тое, што было ў доме. Вясковыя дзяўчаты тут жа, на вуліцы, рабілі параненым перавязкі. А захад грымеў страшэнным гулам. 3 кожным днём гул набліжаўся, мацнеў, сціскаў жахам сэрцы людзей. 28 чэрвеня злучэнні 9-й арміі праціўніка, якія наступалі з раёна Гродна на паўднёвы ўсход, на поўнач ад Слоніма злучыліся з войскамі 4-й нямецкай арміі, якая рухалася з раёна Брэста ў паўночна-ўсходнім напрамку. Шляхі для адыходаў асноўных сіл 3-й і 10-й армій былі адрэзаны. На ўсход ад Зэльвы часці Чырвонай Арміі трапілі ў акружэнне. Пачаліся баі па прарыве варожага кальца. Некаторыя часці 3-й і 10-й армій, аказаўшыся ў акружэнні, перайшлі да партызанскіх метадаў барацьбы. Фарсіраванне Шчары для ІІ-га механізаванага корпуса (камандзір генерал Д. К. Маставенка) каштавала вельмі вялікіх страт людзей і тэхнікі. У гэтых умовах камандаванне корпуса 2 ліпеня прыняло рашэнне знішчыць рэшткі матэрыяльнай часці і пешшу прабівацца да сваіх. I нават апынуўшыся ў такой сітуацыі, воіны дзейнічалі актыўна, праходзілі за ноч 50–60 км. 14 ліпеня 1941 г. рэшткі корпуса на чале са сваім камандзірам прабіліся да асноўных сіл савецкіх войск. Упарта адбівалі націск ворага на поўдзень ад Зэльвы воіны 48-га палка 6-й дывізіі 6-га кавалерый-скага корпуса. Большасць з іх за-гінула, некаторыя трапілі ў палон і знаходзіліся ў часовым лагеры для ваеннапалонных у Зэльве. Нямногім удалося прабіцца на ўсход, каб праз тры гады вярнуцца назад у пераможным руху Чырвонай Арміі. З кнігі “Памяць. Зэльвенскі раён”.
Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.