Пераможцаў раённых Дажынак-2018 ушанавалі ў Зэльве
Ёсць на Зэльвеншчыне асаблівая традыцыя: падчас Ганненскага кірмашу выказваць пашану людзям, якія любяць родную зямлю, сваёй добрасумленнай працай узбагачаюць яе, вырошчваюць хлеб і збіраюць ураджай. Раённыя Дажынкі адзначылі ў Зэльве.
Як адзначыў старшыня райвыканкама Дзяніс Альшэўскі, у раёне завершана ўборка збожжавых і зернебабовых культур ураджаю 2018 года. Падзведзены вынікі раённага спаборніцтва сярод сельскагаспадарчых арганізацый і удзельнікаў уборачнай кампаніі. Дзяніс Аляксандравіч узнагародзіў кіраўнікоў гаспадарак-пераможцаў.
За трэцяе месца — філіял «Князева».
За другое месца — дзяржпрадпрыемства «Бародзічы».
За першае месца — СВК «Сынкавічы».
Апроч таго, старшыня райвыканкама ўзнагародзіў пераможцаў жніва сярод камбайнавых экіпажаў, вадзіцеляў, занятых на адвозцы зерня.
Затым на сцэну падняўся старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гродзенскага аблвыканкама Валерый Хелскі.
Ён уручыў падзчнае пісьмо старшыні Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў за сістэмную работу па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на тэрыторыі сельсавета старшыні СВК «Сынкавічы» Дзмітрыю Дзешка і дырэктару дзяржпрадпрыемства «Галынка» Уладзіміру Ючу.
Ганаровымі грамаамі Зэльвенскага райвыканкама і грашовымі прэміямі ўзнагародзіў перадавікоў жніва першы намеснік старшыні райвыканкама Яўгеній Грэцкі.
Да віншаванняў лепшых працаўнікоў далучыліся дэпутаты і грамадскія аб’яднанні.
Хорошая традиция праздновать «Дожинки» во время кирмаша. Пусть все знают наших главных тружеников.