Педагогический бенефис

Педагогический бенефис

Раённы этап рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў “Настаўнік года-2014” вызначыў лепшых педагогаў Зэльвеншчыны.

З 62 удзельнікаў конкурсу ў фінал выйшлі толькі 9 педагогаў. Гэта настаўнікі рускай мовы і літаратуры Т.М.Кузьміна (гімназія №1), матэматыкі І.М.Харко (гімназія №1), фізікі і астраноміі Ж.П.Сушчэвіч (СШ №3), біялогіі і хіміі А.Р.Здановіч (Каралінская СШ), хіміі Д.К.Жамойціна (СШ №3), англій-скай мовы Ю.М.Шостка (гімназія №1), фізічнай культуры і здароўя А.М.Бяляўскі (Дзярэчынскі дз/с-СШ), пачатковых класаў Э.М.Бярней (СШ №2) і выхавальнік М.В.Жыдок (яслі-сад №4).

Педагогический бенефис

Заключнаму этапу, які адбыўся на мінулым тыдні на базе СШ №3, папярэднічалі адкрытыя ўрокі, якія давалі канкурсанты ў незнаёмых класах, і псіхолага-педагагічнае тэсціраванне. У фінал удзельнікі трапілі з пэўным багажом атрыманых балаў. Тут ім давялося прадэманстраваць свае лепшыя якасці. У конкурсах “Самапрэзентацыя” і “Брэйн-рынг” паказаць творчыя і інтэлектуальныя здольнасці, раскрыць сакрэты прафесійнага майстэрства ў час міні-ўрока па тэме “Поэтом можешь ты не быть…” і прадставіць сваю сістэму педагагічнай дзейнасці.

З першым “выпрабаваннем” усе настаўнікі справіліся выдатна.   Эмацыянальнымі і пазітыўнымі былі выступленні Алены Здановіч і Аляксандра Бяляўскага. Праявілі артыстызм і фантазію Данута Жамойціна і Жанна Сушчэвіч. Цікавымі былі самапрэзентацыі Таццяны Кузьміной, Ірыны Харко і Марыны Жыдок. Не пакінула нікога раўнадушным візітная картка Элы Бярней, падтрымаць якую прыйшла дачка. Арыгінальна падышла да падрыхтоўкі дамашняга задання Юлія Шостка.     У наступным конкурсе на хуткасць патрэбна было адказаць на шэраг пытанняў рознай тэматыкі і балавай каштоўнасці. Кожны стараўся набраць максімальную колькасць балаў.

Свой прафесіяналізм настаўнікі маглі паказаць у час міні-ўрокаў. Кожны пастараўся знайсці сваю “изюминку”, каб абудзіць цікавасць да выкладаемага прадмета. 

Публічнае прадстаўленне сістэмы педагагічнай дзейнасці па тэме “Навучаючы, я выхоўваю…” пераканала ўсіх прысутных у тым, што настаўнік XXI стагоддзя не толькі выдатна валодае тэорыяй, прымяняе яе на практыцы, але, як сапраўдны ўніверсал, заўсёды знаходзіцца ў творчым пошуку. Прадстаўленыя кожным з канкурсантаў уласныя метады выкладання, несумненна, адпавядаюць патрабаванням часу і інтарэсам сучасных школьнікаў.

– Конкурс “Настаўнік года” з кожным годам становіцца ўсё больш папулярным і прадстаўнічым, – адзначыў, падводзячы вынікі, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Сяргей Лойка. – Гэта добры стымул для тых педагогаў, хто заўсёды гатовы да самаўдасканалення і творчасці, хто напрацоўвае свой уласны вопыт і дзеліцца ім з калегамі.

Рашэнне членаў журы, у склад якога ўваходзілі работнікі аддзела адукацыі, спорту і турызму, старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі, было аднадушным: наш раён на абласным этапе конкурсу прадставяць у намінацыях “Замежная мова” – Юлія Шостка (гімназія №1), “Пачатковыя класы” – Эла Бярней (СШ №2), “Гісторыя, грамадазнаўства, геаграфія, хімія, біялогія” – Алена Здановіч (Каралінская СШ), “Руская мова і літаратура, беларуская мова і літаратура” – Таццяна Кузьміна (гімназія №1).

 

Пажадаем педагогам удачы!

Присоединяйтесь к нашему каналу