Пасяджэнне рэспубліканскага савета “Белая Русь” адбылося ў Смаргонскім раёне

9 лістапада ў Залессi, у зале музея-сядзібы М. К. Агінскага,  адбылося пасяджэнне рэспубліканскага савета ГА “Белая Русь”.

Гаворка ішла аб тым, што гэта грамадская арганізацыя аб’ядноўвае патрыётаў і прыхільнікаў палітыкі Прэзідэнта, гарантуе, што ўлада і народ – адно цэлае. Таму не павінна быць раўнадушша. Можна колькі заўгодна дэклараваць магутнасць “Белай Русі”, але патрэбны не словы, а рэальныя справы, свежыя думкі і прапановы.

Неабходна ўважліва паглядзець на пярвічныя арганізацыі гэтага гра-мадскага аб’яднання. І ў першую чаргу  – на кіраўнікоў. Яны павінны праяўляць актыўнасць, быць паважанымі людзьмі, да меркаванняў якіх прыслухоўваюцца іншыя.

Присоединяйтесь к нашему каналу