Залаты юбілей сумеснага жыцця адзначылі Ангеліна і Фёдар Несцяровічы

Нямногім сямейным парам выпадае пражыць разам у згодзе паўстагоддзя. Сёння спаўняецца роўна пяцьдзясят гадоў, як жыхары вёскі Старое Сяло Ангеліна і Фёдар Несцяровічы далі адзін аднаму абяцанне вернасці. Сумесны шлях за плячамі мужа і жонкі доўгі. За некалькі гадзін нават пра самыя важныя падзеі не паспееш расказаць. Падчас нашай сустрэчы я з задавальненнем слухала аповед мінулых гадоў сямейнай пары. Хапала ўсяго, але праз жыццё Несцяровічы пранеслі светлае пачуццё кахання, якое аднойчы ўзнікла ў іх сэрцах. – Нават і падумаць не магла, што сама калісьці прыйду ў дом свайго нарачонага, – гаворыць Ангеліна Паўлаўна. – Пасля заканчэння Гродзен-скага педвучылішча мяне накіравалі на працу настаўніцай пачатковых класаў у адну са школ Слонімскага раёна. І пасялілі на хутары. Як пасля аказалася, у будучай свекрыві. – Тады я працаваў у Мінску, – удакладняе Фёдар Рыгоравіч. – Праз пэўны час прыехаў дадому. Убачыўшы мілавідную дзяўчыну, зразумеў, што гэты чалавек наканаваны мне лёсам. Так тут і застаўся. Ангеліна не адразу прыняла прапанову рукі і сэрца, хоць і ёй хлопец прыглянуўся. Марыла быць біёлагам, таму вырашыла: як паступіць ва ўнівер-сітэт, тады і замуж выйдзе. Менавіта так і атрымалася. Праз тры гады Фёдар і Ангеліна стварылі сям’ю. Жыла пара спачатку ў хаце мужа, пасля пераехала на Зэльвеншчыну. Калгас “Зара” (цяпер СВК “Сынкавічы”) выдзеліў маладой сям’і дом. Сумесна пачалі яго абуладкоў-ваць. Усё сваімі рукамі. Упарадкавалі прылягаючую тэрыторыю, завялі гаспадарку. Фёдар Рыгоравіч карыстаўся павагай у мясцовым калгасе. Галоўны інжынер заўсёды сачыў, каб машыны і агрэгаты былі ў спраўным стане. Ездзіў у камандзіроўкі, на кірмашы, каб тэхніку набыць танней. Нават спісанай знаходзіў прымяненне. За сумленную працу неаднаразова заахвочваўся граматамі, па-дзячнымі лістамі і прэміямі. Уганараваны звання “Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Беларусі”. Адпаведны значок ва ўрачыстай абстаноўцы яму ўручаў сам кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка. Ангеліна Паўлаўна – выдатнік народнай асветы. Настаўніца за гады педагагічнай дзейнасці прывіла любоў да біялогіі не аднаму школьніку. Сваіх вучняў умела заахвочвала да правядзення доследаў, удзелу ў конкурсах. Так, педагог са старасельскімі дзецьмі на працягу трох гадоў вывучалі ўраджайнасць бульбы і морквы, фактары, якія на гэта ўплываюць. Свае назіранні дакладна натавалі, складалі фотаальбомы. Вопытамі за-цікавіўся нават карэспандэнт з Масквы. Даследчыкі атрымалі прэмію, за што набылі для школы тэлевізар. Народная мудрасць сцвярджае: калі хочаш пакінуць след на зямлі, выгадуй і выхавай дзяцей. Несцяровічы далі пуцёўку ў жыццё сыну і дзвюм дачкам. Валерый займае пасаду намесніка начальніка інспекцыі энерганагляду ў Ваўкавыску, Таццяна стала тэхнолагам на брэсцкім прадпрыемстве “Санта-Брэмар”, Наталля працуе акушэрам у санаторыі “Ружанскі”. Асаблівая радасць для бабулі і дзядулі іх чацвёра ўнукаў. Вікторыя і Аляксей – студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Сёлетняя выпускніца СШ №3 Дар’я – пераможца рэспубліканскай алімпіяды па інфарматыцы. Малодшая Паліна скончыла пачатковую школу. …Вялікая сям’я сёння збіраецца ў бацькоўскім доме, каб павіншаваць дарагіх людзей са знакавай падзеяй – паўвекавым юбілеем. Наталля МАЦЮК.
Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.