Отлаженный конвейер

Касавіцу ў ПСУП “Князева” не ставяць у ранг работ, патрабуючых чагосьці незвычайнага. Магчымасць добра падрыхтавацца да гэтай важнай у гадавым календары кампаніі тут выкарысталі спаўна.

 

 – Сёлетні корманарыхтоўчы перыяд вызначаецца тым, што раней звычайнага наступілі аптымальныя тэрміны ўборкі траў, – ацэньвае сітуацыю намеснік дырэктара прадпрыемства Дзяніс Тамкевіч (на здымку). – Пасля кашэння трава правяльваецца вельмі хутка, таму яе неадкладна валкуем і падбіраем. 

 

Отлаженный конвейер


Як пераканаліся, работа на сенажацях гаспадаркі кіпіць у пэўным сэнсе гэтага слова. Каля дарогі паміж вёскамі Крамяніца і Рагозніца на трактары “МТЗ-1221” з прэс-падборшчыкам-упакоўшчыкам “Тарнада” працаваў механізатар Дзмітрый Рачок. На гэтым трактары ён працуе не першы год, а вось з прычапным агрэгатам – некалькі дзён. “Тарнада” – агрэгат два ў адным: цюкуе рулоны і ўпакоўвае іх у палімерную плёнку. Як патлумачыў Дзяніс Тамкевіч, сабекошт такога сенажу, безумоўна, значны, у той жа час забяспечваецца высокая якасць корму, бо нават у самага якасна закладзенага ў траншэю сенажу пасля зімоўкі атрымліваецца 10–15 % адыходу. У гаспадарцы прэс-падборшчык-упакоўшчык адрэгулявалі на ўпакоўку зялёнай масы ў 6 слаёў і правялі хранаметраж работы: вы-явілася, што за гадзіну работы агрэгат прасуе і ўпакоўвае ў палімерную плёнку 21 рулон. Дарэчы, Дзмітрый Рачок, зыходзячы з вопыту работы, заўважыў, што якаcць упакоўкі ў многім залежыць і ад якасці палімернай плёнкі. Кіраўніцтва гаспадаркі прыслухалася да яго слоў і вырашыла набываць толькі якасную плёнку. Упакованыя рулоны механізатары Анатолій Макарэвіч і Юрый Сасноўскі адразу адвозяць на захоў-ванне на малочнатаварную ферму “Лебядзі”.

Поўным ходам ідзе ў гаспадарцы закладка сенажу ў траншэі. Дзяніс Тамкевіч адзначыў, што сёлета набылі 9-метровую касілку, тым самым вырашылі праблему з кашэннем траў. Праўда, трактар з ёю рухаецца не больш за 5 км/г, у той час, як з навяснымі касілкамі – да 12 км/г. Галоўны эканаміст гаспадаркі Ірына Бельская паклапацілася, каб гэтая адметнасць не паўплывала на аплату працы механізатара, які працуе на дадзеным агрэгаце. З плану 2137 га па стане на раніцу 1 чэрвеня скошаны травы на 1127 га. 
Для сенажу трава правяльваецца да вільготнасці 55%. Пасля праверкі адпаведным прыборам нормы гатоўнасці на двух корманарыхтоўчых камбайнах “Ягуар” зялёную масу грузяць механізатары Генрых Русецкі і Аляксандр Сцепанчук. Першы з іх працуе на гэтай машыне дванаццаты сезон, другі – шосты. За гэты час яны даўно вывучылі ўсе “балячкі” сваіх агрэгатаў і таму яшчэ з мінулай восені ведалі, што і як рыхтаваць да сёлетняй корманарыхтоўчай кампаніі. Зялёную масу на падкормку жывёле на корманарыхтоўчых комплексах “Палессе” нарыхтоўваюць Генадзій Жэбрак з Аляксандрам Каленкам.
Колькасць транспартных адзінак залежыць ад адлегласці да траншэі. У дзень нашага прыезду на адвозцы зялёнай масы працавалі механізатары Валерый Буцько, Валерый Кавалевіч, Пётр Новак, Ігар Карнач, вадзіцелі МАЗаў Аляксандр Каленка, Юрый Кісель, Віктар Латушка і Станіслаў Мазец. Да сянажнай ямы яны рухаліся адзін за адным. Там жа арганізавана якасная трамбоўка. Днём гэтай работай на трактарах “Джон-Дзір” і ”Амкадор” займаюцца Уладзімір Валюк і Алег Вязаў, ноччу на “Джон-Дзіры”– Генадзій Трыпуць.
Добрасумленна працуюць на нарыхтоўцы сена механізатары Віталій Плюшчэвіч, Іван Палубок, Станіслаў Свістун і Валянцін Яткоўскі. Але, па словах Дзяніса Тамкевіча, асноўная праца ў іх яшчэ наперадзе.
У гаспадарцы ўжо нарыхтавана 53 т сена, 3280 т сенажу (з іх 1480 т з кансервантамі і 250 т – у палімернай упакоўцы) і 1176 т сіласнай масы.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.