Отчетно-выборная конференция РО ОО «Белая Русь» прошла в Зельве

На мінулым тыдні адбылася ІІІ справаздачна-выбарная канферэнцыя раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”.


Раённая арганізацыя дзейнічае з 2004 года. У яе склад уваходзіць шмат аўтарытэтных, ініцыятыўных і нераўнадушных людзей, якія з’яўляюцца прыкладам для іншых у жыцці, працы, грамадскай дзейнасці. На працягу красавіка ва ўсіх пярвічных арганізацыях грамадскага аб’яднання прайшлі справаздачна-выбарныя сходы, на якіх былі вылучаны дэлегаты для ўдзелу ў раённай канферэнцыі. На канферэнцыю былі таксама запрошаны намеснікі кіраўнікоў па ідэалагічнай рабоце прадпрыемстваў раёна. У рабоце форуму прынялі ўдзел намеснік старшыні райвыканкама Валянцін Семяняка, начальнік аддзела ідэалагічнай работы Юрый Кулікоў, в.а.першага сакратара РК ГА “БРСМ” Іна Шаўцова, а таксама галоўны спецыяліст упраўлення ідэалагічнай работы аблвыканкама Ірына Сцепаненка.
Старшыня раённай арганізацыі Жанна Сліж падвяла вынікі работы за справаздачны перыяд і вызначыла накірункі дзейнасці на перспектыву. У прыватнасці, яна адзначыла, што стварэнне раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь” стала вынікам імкнення зэльвенцаў прымаць актыўны ўдзел у грамадска-палітычным жыцці краіны. У сваім выступленні старшыня звярнула ўвагу дэлегатаў на выключна стваральную ролю «Белай Русі». Па ініцыятыве аб’яднання, а таксама сумесна з іншымі грамадскімі арганізацыямі, органамі дзяржаўнай улады, працоўнымі калектывамі праведзена нямала значных мерапрыемстваў і акцый. Арга-нізацыя не на словах, а на справах даказала сваю жыццяздольнасць.
Жанна Мікалаеўна падзякавала членам раённага выканаўчага камітэта, структурным падраздзяленням райвыканкама, прадпрыемствам і ўстановам за дапамогу арганізацыі ў станаўленні, а ўсім лідарам і членам пярвічных арганізацый – за вялікую сумесна праводзімую работу. Старшыня выказала спадзяванне, што і далей “Белая Русь” будзе ўпэўнена рухацца намечаным шляхам, вы-значанымі праграмнымі і ўстаўнымі дакументамі арганізацыі.
Да ўдзельнікаў форуму звярнуўся намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Валянцін Семяняка. Пажадаўшы дэлегатам канструктыўнай работы, Валянцін Міхайлавіч адзначыў устойлівы рост аўтарытэту раённай арганізацыі, падзякаваў прысутным за ўзаемадзеянне з мясцовымі органамі ўлады. Выступіўшыя ў спрэчках дэлегаты – старшыні пярвічных арганізацый аддзелаў культуры і адукацыі Валянціна Масюк і Тамара Гойла – далі высокую ацэнку рабоце раённай арганізацыі за справаздачны перыяд.
Дэлегаты заслухалі справаздачу кантрольна-рэвізійнай камісіі. На канферэнцыі быў выбраны новы састаў кіруючага органа – савета грамадскага аб’яднання, у які ўвайшлі найбольш актыўныя яго члены. На новы тэрмін перавыбрана дзеючы старшыня раённай арганізацыі Жанна Сліж. На форуме таксама былі вылучаны дэлегаты на абласную справаздачна-выбарную канферэнцыю: Зэльвеншчыну на ёй будуць прадстаўляць Валянцін Семяняка і Жанна Сліж.
Самыя актыўныя і ініцыятыўныя члены аб’яднання ў час канферэнцыі былі адзначаны Ганаровымі граматамі і памятнымі падарункамі.

 

Жанна СЛІЖ, старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”:
– Сваю асноўную задачу грамадскае аб’яднанне “Белая Русь” бачыць у садзейнічанні ўдзелу грама-дзян у рэалізацыі задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны. Сёння можна прыводзіць вельмі шмат прыкладаў добрасумленнага стаўлення да працы, актыўнай грамадскай дзейнасці членаў аб’яднання. У раённую арганізацыю прыйшлі менавіта такія людзі.
Поспех у вырашэнні пастаўленых рэспубліканскім аб’яднаннем задач напрамую залежыць ад дзейнасці кожнай раённай, пярвічнай арганізацыі, кожнага яе члена. Наша арганізацыя прымае самы актыўны ўдзел у грамадска-палітычным жыцці раёна. У перыяд апошніх выбарчых кампаній члены грамадскага аб’яднання працавалі ў складзе ініцыятыўных груп па зборы подпісаў у падтрымку кандыдатаў у дэпутаты, выбарчых камісіях, былі назіральнікамі на выбарчых участках, агітатарамі, праводзілі інфармацыйна-растлумачальную работу. У падрыхтоўцы і правядзенні маючых адбыцца выбараў “Белая Русь”, бузумоўна, прыме самы актыўны ўдзел.
З 2009 года пры раённай арганізацыі функцыянуе інстытут грамадскай прыёмнай, асноўнай функцыяй якой з’яўляецца прыём грамадзян і работа з пісьмовымі зваротамі, якія паступаюць у раённую арганізацыю. За справаздачны перыяд у грамад-скую прыёмную звярнуліся 73 чалавекі. Аналіз пытанняў, крытычных заўваг і прапаноў паказаў, што большасць зваротаў датычацца функцыянавання РУП ЖКГ, медыцынскага, гандлёвага абслугоўвання, цэнаўтварэння. Пры непасрэдным садзейнічанні раённага выканаўчага камітэта, яго аддзелаў і службаў паступіўшыя пытанні вырашаны.
Адным з важнейшых накірункаў у рабоце раённай арганізацыі з’яўляецца маральнае і прававое выхаванне грамадзян, асабліва моладзі. Сталі традыцыйнымі мерапрыемствы, накіраваныя на патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення, падтрымку маладых спецыялістаў на іх першым рабочым месцы. Пярвічныя арганізацыі прымаюць актыўны ўдзел у рабоце камісій па вывучэнні ўмоў жыцця і быту ветэранаў вайны, сем’яў загінуўшых, адзінокіх састарэлых грамадзян, шматдзетных, неблаганадзейных сем’яў, дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. Не засталіся члены арганізацыі ў баку ад мерапрыемстваў, якія праводзіліся ў рамках акцыі “Дзякуй за жыццё!” Актыўна прыцягваючы моладзь у нашы рады, мы далучаем яе да ўсіх нашых спраў.
Удзел нашых актывістаў у дабрачынных акцыях “Белая Русь” – нашым дзецям”, “Анёл ў тваім сэрцы”, прымеркаваных да Міжнароднага дня абароны дзяцей і многіх іншых, стаў добрай традыцыяй.
Як лідар аб’яднання, галоўную яго задачу бачу ў тым, каб наблізіць арганізацыю да людзей, зрабіць яе апорай дзяржавы ў забеспячэнні стабільнасці, міру, спакою і росквіту нашай краіны.
Раённая арганізацыя падтрымлівае прапанову аб рэфармаванні Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» у палітычную партыю. Спадзяёмся, што дадзеная партыя будзе апорай дзяржавы, кансалідуючай сілай грамадства ў інтарэсах народа і краіны.

 

Валянцін СЕМЯНЯКА, намеснік старшыні райвыканкама:
–У дзейнасці раённай арганізацыі за справаздачны перыяд адбыліся істотныя змены як арганізацыйнага, так і змястоўнага характару. Перагледжаны формы работы. Станоўчым момантам, на мой погляд, стала адкрыццё грамадскай прыёмнай, што садзейнічала наладжванню ўзаемасувязі паміж членамі самой арганізацыі, з насельніцтвам раёна, структурамі ўлады. Гэта, у сваю чаргу, з’яўляецца адной з дадатковых крыніц вывучэння грамад-скай думкі, свайго роду індыкатарам таго, наколькі дзеянні мясцовых органаў улады, розных інстытутаў нашага грамадства адпавядаюць запатрабаванням людзей.
Сёння можна гаварыць аб канкрэтных справах, якія здзяйсняюцца актывістамі грамадскага аб’яднання. Мы ўвайшлі ў такую стадыю развіцця арганізацыі, калі членства без дзейнасці не мае сэнсу. Нам не патрэбна фармальнае павелічэнне колькаснага складу, нам патрэбны людзі, якія, пры неабходнасці, змогуць падтрымаць сваіх паплечнікаў.
Аб дзейнасці “Белай Русі” мяркуюць па канкрэтных справах. Вельмі важным з’яўляецца ўдзел у сацыяльных праектах. І гэта пра-вільна, бо менавіта тыя людзі, якія аказаліся ў складанай жыццёвай сітуацыі, павінны адчуць клопат грамадскай арганізацыі. Такая пазіцыя адпавядае мэтам, якія ставіліся пры стварэнні аб’яднання.
Тым не менш, побач са станоўчымі здабыткамі, нам неабходна вызначыцца з тымі задачамі, над якімі патрэбна працаваць. Першае, на мой погляд, і гэта самае важнае, трэба актывізаваць работу ”пярвічак”. Людзі павінны разумець, што дае ім членства ў аргані- зацыі: яны рэалізуюць сваю грамадскую пазіцыю і маюць права прэтэндаваць на тое, каб і арганізацыя аказала пэўны ўплыў на лёс і грамадскую пазіцыю кожнага яе члена.
Асаблівую ўвагу хочацца засяродзіць на ўдзеле ў акцыях. Мы павінны не толькі актыўна ўдзельнічаць у рэспубліканскіх і абласных грамадскіх акцыях, але ініцыіраваць свае, на мясцовым узроўні. Гэта можа быць ініцыятыва прэзідыума, ”пярвічкі”, накіраваная на рашэнне канкрэтнай сацыяльнай задачы ў дадзеным калектыве, установе, мясцовасці, рэгіёне.
Ініцыятыва і асабісты прыклад – тыя складнікі, якія садзейнічаюць іміджу арганізацыі. Нам трэба адысці ад фармалізму ў пытаннях прыняцця ў яе члены. Сёння аб’яднанню патрэбны актыўныя, ініцыятыўныя людзі, якія змогуць павесці за сабой, разумеюць важнасць гэтай работы і маюць патрэбу ў самарэалізацыі. Над гэтым трэба працаваць, калі мы хочам мець дзея-здольную арганізацыю.

 

Ірына СЦЕПАНЕНКА, галоўны спецыяліст упраўлення ідэалагічнай работы Гро-дзенскага аблвыканкама:
–”Белая Русь”– самае прагрэсіўнае на сённяшні дзень грамадскае аб’яднанне з мэтанакіраваным актывам і такімі ж лідарамі. Устаўная і праграмная дзейнасць арганізацыі адпавядае нацыянальнай ідэі – развіццю нашай дзяржавы.
За параўнальна кароткі перыяд дзейнасці кардынальна вырашаны арганізацыйныя пытанні ўмацавання аб’яднання. Зроблены важныя і паслядоўныя крокі па напаўненні практычнай дзейнасці канкрэтнымі справамі. Нямнога сёння знойдзецца грамадскіх аб’яднанняў, якія могуць заявіць аб сабе актыўнай дзейнасцю. «Белая Русь» змагла і атрымала шырокую падтрымку. Арганізацыя, якая пачынала сваё стварэнне з ініцыятывы нашай вобласці, сёння добра вядома ва ўсіх рэгіёнах краіны, расце яе ўплыў, умацоўваецца аўтарытэт.
У нядаўнім Пасланні беларускаму народу Прэзідэнт адзначыў, што ў нашай краіне маюць права існаваць і партыі, і грамадскія аб’яднанні, калі яны створаны ў інтарэсах людзей і для абароны іх інтарэсаў. Аб’яднанню давяраюць людзі, якія ідуць у грамадскія прыёмныя: яны ведаюць, што ёсць арганізацыя, якая дапаможа вырашыць іх праблемы.
Ключавы прынцып, на якім будуецца дзейнасць аб’яднання: жыць інтарэсамі краіны і кожнага асобна ўзятага чалавека. Пярвічным арганізацыям неабходна прадаўжаць удзел у рэалізацыі сацыяльных праектаў, накіраваных на павышэнне якасці жыцця людзей, умацаванне здароўя, пад-трымку сям’і, развіццё адукацыі і культуры.
Відавочна, наколькі вырасце патэнцыял арганізацыі, калі яна атрымае статус палітычнай партыі. Усе добра ўсведамляюць, што аб’яднанне вырасла са сваіх першапачаткова пастаўленых мэт і здольна зрабіць для дзяржавы і яе грамадзян значна больш. Набыўшы статус партыі, нам усім прый-дзецца ўкараняць у жыццё праекты, якія многім адрозніваюцца ад тых, што рэалізоўваюцца цяпер, яшчэ больш аказваць падтрымку і дапамагаць уладзе ў вырашэнні надзённых дзяржаўных праблем. Упэўнена, што, стаўшы палітычнай партыяй, “Белая Русь” не адыдзе ад сваіх галоўных прынцыпаў: стаяць на абароне інтарэсаў чалавека працы. А гэта яшчэ больш умацуе яе аўтарытэт.

 

Валянціна МАСЮК, старшыня пярвічнай арганізацыі аддзела культуры:
–Наша “пярвічка” дзейнічае з 2005 года. Многім цяперашнім яе членам спатрэбіўся час для ўсвядомленага прыняцця рашэння аб далучэнні да дзейнасці грамад-скага аб’яднання. Зараз у састаў арганізацыі ўваходзяць самыя актыўныя і ініцыятыўныя работнікі аддзела культуры.
На першы план у рабоце аб’яднання выходзіць задача больш эфектыўнага выкарыстання дзяржаўных сродкаў, якія выдзяляюцца на дзейнасць устаноў культуры. Ствараюцца новыя творчыя праекты, мы імкнёмся адпавядаць запытам сучаснага спажыўца інфармацыі і даносіць з дапамогай інфармацыйных рэсурсаў установы асноўныя прынцыпы дзяржаўнай палітыкі да розных катэгорый насельніцтва раёна. З 2011 года абслугоўванне жыхароў маланаселеных і аддаленых вёсак вядзецца з дапамогай бібліёбуса. Укараняюцца ў практыку работы новыя формы арганізацыі вольнага часу, вядзецца прапаганда здаровага ладу жыцця. У культурным жыцці раёна з’явіліся яркія і любімыя ўсімі масавыя мерапрыемствы – Анненскі кірмаш, творчыя справаздачныя канцэртныя праграмы, конкурсы мнагадзетных сем’яў і іншыя. Работнікі культуры штогод прымаюць актыўны ўдзел у розных фестывалях і заваёўваюць прызавыя месцы.
Сваёй штодзённай працай члены нашай “пярвічкі” імкнуцца быць карыснымі для сённяшняга і будучага дня краіны. Наша пярвічная арганізацыя садзейнічае выхаванню падрастаючага пакалення на лепшых народных традыцыях. Мы ініцыіруем і падтрымліваем правядзенне розных дабрачынных акцый, сацыяльных праектаў. Самы актыўны ўдзел члены арганізацыя прынялі ў дабрачыннай акцыі “Анёл у тваім сэрцы”.

 

Тамара ГОЙЛА, старшыня пярвічнай арганізацыі аддзела адукацыі:
–У грамадскім аб’яднанні “Белая Русь” я з першага дня яго ўтварэння. Праводзімая нашай пярвічнай арганізацыяй і аддзелам адукацыі ў цэлым работа накіравана, перш за ўсё, на прапаганду мэт і задач грамадскага аб’яднання, абарону інтарэсаў кожнага работніка, умацаванне калектыву, удзел у розных сацыяльных праектах.
Лічу, што членства ў арганізацыі стымулюе праяўленне лепшых чалавечых якасцей, перш за ўсё бескарыслівасці, удзелу ў лёсах людзей: ветэранаў вайны і працы, мнагадзетных і неблаганадзейных сем’яў, іншых сацыяльна неабароненых катэгорый насель-ніцтва.
Члены нашай арганізацыі з’яўляюцца ініцыятарамі, на першы погляд, звычайных, але ў той жа час вельмі важных спраў. Таму распаўсюджанне дзейнасці арганізацыі на маладое пакаленне мае вялікае значэнне. Моладзь вучыцца на лепшых традыцыях нашага народа шанаваць і паважаць старэйшае пакаленне, быць міласэрнымі і прыходзіць на дапамогу. 

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.