От “Працы” Дед Мороз подарки всем привез

От "Працы" Дед Мороз подарки всем привез

На гэтым тыдні супрацоўнікі нашай газеты на дзве гадзіны пераўвасобіліся… у Дзеда Мароза і Снягурку, каб выканаць прыемную місію: уручыць падарункі маленькім пераможцам традыцыйнага конкурсу газеты “Праца” на самую арыгінальную навагоднюю паштоўку.

Цёпла вітала маленькіх чытачоў і іх бацькоў галоўны рэдактар газеты “Праца” Клаўдзія Крэчка. Клаўдзія Уладзіміраўна расказала, што на адрас рэдакцыйнага Дзеда Мароза на гэты раз паштовак паступіла як ніколі многа. Усе яны былі творчыя, цікавыя, няхай і зробленыя з дапамогай дарослых. Таму і з пераможцамі вызначыцца было няпроста, але конкурс ёсць конкурс…

От "Працы" Дед Мороз подарки всем привез

Затым пачалася забаўляльная праграма. Дзеці наперабой расказвалі вершы, спявалі, адгадвалі загадкі, удзельнічалі ў конкурсах. Ранішнік праходзіў у такім вясёлым і шумным тэмпе, што не было і хвіліны, каб засумаваць. Даўшы дзецям абяцанне сустрэцца, барадаты чараўнік, вядома, не мог пакiнуць iх расчараванымi. Самыя кемлівыя, спрытныя хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі салодкія падарункі і сувеніры, а іх бацькам дасталіся фірменныя календары ад “раёнкі”.

От "Працы" Дед Мороз подарки всем привез

А колькі добрых слоў мы пачулі ад бацькоў! Прыемна, што і дарослыя, і школьнікі чытаюць «Працу», што для многіх яна, можна сказаць, настольная газета, неад’емны атрыбут жыцця. Бу-дзем спадзявацца, што ў новым годзе нашых прыхільнікаў стане больш.

Добрых падзей вам у наступіўшым годзе! Чытайце «Працу» і бу-дзеце ў курсе ўсіх раённых навін. Звярайце сваё жыццё па нашым календары, і няхай кожны новы дзень прыносіць вам радасць – жадае рэдакцыйны Дзед Мароз усім нашым чытачам.

Будзем разам у 2014 годзе!

От "Працы" Дед Мороз подарки всем привез

От "Працы" Дед Мороз подарки всем привез

От "Працы" Дед Мороз подарки всем привез

От "Працы" Дед Мороз подарки всем привез

От "Працы" Дед Мороз подарки всем привез

От "Працы" Дед Мороз подарки всем привез

От "Працы" Дед Мороз подарки всем привез

От "Працы" Дед Мороз подарки всем привез

От "Працы" Дед Мороз подарки всем привез

Присоединяйтесь к нашему каналу