Определены победители районного конкурса «Молодые таланты Зельвенщины-2012»

Фестываль-конкурс “Маладыя таленты Зэльвеншчыны–2012”, які прайшоў у РДК, сабраў самых адораных юных спевакоў, танцораў і вядучых з усіх устаноў адукацыі раёна. Арганізатарам мерапрыемства выступіў Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г.п.Зэльва. Журы конкурсу вызначыла пераможцаў у трох узроставых групах па чатырох намінацыях: “Саліст-вакаліст”, “Малая вакальная група”, “Вядучы” і “Сучасны танец”.

 

На суд журы было прадстаўлена 57 канцэртных нумароў, многія з якіх былі відовішчнымі і запамінальнымі, падарылі прысутным добры настрой. Прыемна адзначыць, што ў гэтым годзе ў конкурсе прынялі ўдзел практычна ўсе ўстановы адукацыі. Сярод артыстаў былі як вопытныя, так і навічкі, якія выступалі на раённай сцэне ўпершыню. Нягледзячы на хваляванне, некаторыя з іх прадэманстравалі выдатнае выканаўчае майстэрства, змаглі заваяваць сімпатыю журы і гледачоў.
Вучаніца СШ №2 г.п.Зэльва Анастасія Бровінава – неаднаразовая ўдзельніца раённых аглядаў мастацкай сама-дзейнасці. На гэтым конкурсе яна ў чарговы раз пацвердзіла сваё выканаўчае майстэрства. Парадавала гледачоў і выступленне прадстаўніц гэтай навучальнай установы Іны Пасюк, Маргарыты Рыбак. Даволі прыгожа выступілі маладыя выканаўцы Маргарыта Асіповіч (санаторная школа-інтэрнат), Ілона Шалястовіч (Дзярэчынскі дзіцячы сад-сярэдняя школа).
Сярод выканаўцаў сярэдняй узроставай групы выдатна выступіла прадстаўніца СШ №3 Наталля Капыловіч. Песня “Мама” ў яе выкананні зачаравала многіх. Цёпла сустрэлі прысутныя выступленне Алесі Ефімовіч з Елкаў-скай СШ. Парадавалі гледачоў і журы юныя выканаўцы Малгажата Лудзіч (Князеўская гімназія) і Яўген Перавалаў (Каралінская СШ). Кожны з іх бліскуча выканаў сваю песню і быў сустрэты бурнымі апладысментамі гледачоў.
Даволі арыгінальную канцэртную праграму падрыхтавалі на раённы адборачны тур вучні гімназіі №1 г.п.Зэльва. Прыгожа і артыстычна яны выканалі песні “Далеко от мамы” (малодшая вакальная група) і “Зажгите свечи” (старэйшая вакальная група). Юныя танцоры гімназіі паказалі яркае шоу: у танцы яны выдатна раскрылі сваё харэаграфічнае майстэрства.
Самым хвалюючым і доўгачаканым момантам для ўсіх канкурсантаў стала аб’яўленне пераможцаў. Пры іх вызначэнні журы пад кіраўніцтвам галоўнага спецыяліста аддзела адукацы Марыны Сіцько звяртала ўвагу на майстэрства выканання, правільна падабраны рэпертуар і сцэнаграфію.
У выніку пераможцамі ў намінацыі “Саліст-вакаліст” сталі Анастасія Бровінава (старэйшая ўзроставая група), Наталля Капыловіч (сярэдняя ўзроставая група), Малгажата Лудзіч (малодшая ўзроставая група). Другое месца ў сваіх узроставых групах занялі Іна Пасюк, Маргарыта Асіповіч, Алеся Ефімовіч, трэцяе – Ілона Шалястовіч, Маргарыта Рыбак, Яўген Перавалаў. Лепшымі малымі вакальнымі групамі названы творчыя калектывы, якія выступалі ў малодшай і старэйшай узроставых групах– прадстаўнікі гімназіі №1. У намінацыі “Сучасны танец” пераможцамі сталі танцоры гімназіі №1. 
Лепшай вядучай у малодшай групе прызнана Дар’я Бабарыка (гімназія №1), у сярэдняй – Вікторыя Ксянжук (гімназія №1), у старэйшай – Антон Трафімовіч і Алена Балтручок (СШ №2 г.п.Зэльва).
Пераможцы раённага конкурсу прымуць удзел у занальным конкурсе-фестывалі “Маладыя таленты Гродзеншчыны-2012”.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.