Версия для слабовидящих

Віншаванне дэпутата Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Алены Агей

8 марта 2026
Просмотры: 1219

Віншаванне дэпутата Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Алены Агей

Дарагія жанчыны Зельвеншчыны!

Ад усёй душы віншую вас з надзвычайным веснавым святам – 8 Сакавіка!

Вы напаўняеце жыццё прыгажосцю, саграваеце родных і блізкіх душэўным цяплом, умееце спалучаць работу і прафесійныя дасягненні з дзіўнай жаноцкасцю і абаяннем. Вы – захавальніцы сямейнага ачага, апора для сваіх блізкіх, дакладныя памочніцы і верныя спадарожніцы. Ваша вытрымка, клопат і адданасць з'яўляюцца крыніцай сілы і натхнення.

Ад усёй душы жадаю вам заўсёды адчуваць сябе каханымі і патрэбнымі! Хай ваша жыццё будзе напоўнена радасцю, хай вас ніколі не пакідае ўпэўненасць у заўтрашнім дні, здзяйсняюцца вашы самыя запаветныя мары і чаканні!

Веснавога вам настрою, шчасця, даб-
рабыту!

Са святам! З 8 Сакавіка!

Дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Алена Агей