Версия для слабовидящих

Віншаванне з Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК ад дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Бел

17 ноября 2024
Просмотры: 14158

Віншаванне з Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК ад дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянціна Семяняка

Паважаныя аграрыі Зэльвеншчыны, ветэраны галіны! Сардэчна віншую вас з Днём работнікаў сельскай 
гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу – святам людзей, якія закаханыя ў родную зямлю і ўмеюць на ёй працаваць. 

За доўгія гады ўстойлівай незалежнасці беларусы ў сельскай гаспадарцы сталі рэкардсменамі па многіх напрамках як вытворчасці, так і забеспячэння рынку харчовай прадукцыяй з вялікім экспартным патэнцыялам. 
І аграпрамысловы комплекс Зэльвенскага раёна, захоўваючы вернасць найлепшым айчынным традыцыям, актыўна ўносіць свой пасільны ўклад у агульны каравай краіны. Наша прадукцыя канкурэнтаздольная і на ўнутраным, і на знешнім рынку. Аграрыі раёна з гонарам выконваюць складаныя задачы, якія вызначаюцца стратэгіяй дзяржавы.

Дарагія сябры! 
Прыміце словы шчырай удзячнасці за працавітасць і адданасць сваёй справе. Ад усёй душы жадаю вам моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, новых поспехаў і дасягненняў!

Старшыня Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 
Валянцін Семяняка

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!