Одной доброй семьей

Одной доброй семьей

Побач з намі жывуць людзі, аб рэальных жыццёвых цяжкасцях якіх многія з нас нават не здагадваюцца. Мы здаровыя, вясёлыя, поўныя аптымізму. Яны ж нарадзіліся з цяжкімі захворваннямі, аднак працягваюць жыць і здзіўляць нас сваім жыццялюбствам. 

Рэгулярнымі сталі сяброўскія сустрэчы людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Адна з такіх адбылася напярэдадні 

8 Сакавіка. На мерапрыемства былі за-прошаны члены раённых арганізацый “Беларускае таварыства інвалідаў па зроку” і “Беларускае таварыства інвалідаў”, маладыя інваліды і іх бацькі.

Цудоўны настрой усім прысутным стварылі вядучыя Таццяна Качук, Люд-міла Скіба і Аляксандр Таболіч. Яны выступілі ў вобразе герояў мастацкага фільма “Белае сонца пустыні” і запрасілі прыняць удзел у гульнёва-забаўляльнай праграме (на здымку). Маладыя людзі з абмежаванымі магчымасцямі праяўлялі сябе ў розных конкурсах: дэманстравалі хуткасць, лоўкасць і знаходлівасць. Пры-брацца ў пакоі, перавязаць руку, пачысціць бульбу, знайсці адказы на ня-простыя загадкі – з гэтымі задачамі яны справіліся бездакорна. Кожны атрымаў памятны падарунак (дарэчы, арганізатары мерапрыемства выказваюць вялікую ўдзячнасць раённай арганізацыі Фонду міру за дапамогу ў іх набыцці).

Павіншаваць прысутных з вясновым святам прыйшлі члены клуба “Восень жыцця”. У выкананні Аляксандра Зянько, Івана Генюша, Веры Тульвінскай і Галіны Андрэевай прагучалі душэўныя песні. Свае паэтычныя творы прадэкламавала Людміла Зузанава.

Не засталіся ў баку і маладыя інваліды. Кацярына Аўдзейчык і Юлія Лук’янава запрошаным на мерапрыемства падарылі музычныя кампазіцыі, Алена Панкевіч прачытала верш. Назіраючы за імі, нельга было не злавіць сябе на думцы, з якой шчырасцю выступаюць юнакі і дзяўчаты – столькі было ў іх трапяткога хвалявання, столькі энергетыкі ішло ў зал. І гэта не магло не крануць. 

Бадай, адным з самых урачыстых момантаў святочнай сустрэчы стала ўзнагароджанне Дыпломамі ўдзельнікаў фестывалю творчасці інвалідаў у Ваўкавыску, прысвечанага 25-годдзю ўтварэння ГА “БелТІ”. Актывістка  валанцёрскага руху Вера Тульвінская адзначана граматай цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. 

У завяршэнне мерапрыемства бацькі наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў выказалі ўдзячнасць работнікам установы за ўвагу і клопат да іх дзяцей.

Присоединяйтесь к нашему каналу    

Leave a Comment

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.