Патрыятызм праз любоў да прыроды выхоўваюць у міжэрыцкіх вучняў
Патрыятызм праз любоў да прыроды выхоўваюць у міжэрыцкіх вучняў
Міжэрыцкая базавая школа імя У.Ляха ў 2018 годзе першай сярод устаноў адукацыі Зэльвенскага раёна ўключылася ў рэалізацыю адукацыйнага праекта “Зялёныя школы”, які і надаў экалагічны напрамак рабоце з дзецьмі. Вынікам актыўнай дзейнасці навучэнцаў, педагогаў стала прысваенне ўстанове ў 2020 годзе статусу “Зялёная школа”. Сёлета рашэннем Каардынацыйнага савета адукайнага праекта Міжэрыцкая БШ удастоена Дыплома ІІ ступені.

Работа праекта вядзецца па шасці накірунках: біяразнастайнасць; энергазберажэнне; водазберажэнне; абыходжанне з адходамі; інфармацыйна-экалагічныя мерапрыемствы па рабоце з мясцовай супольнасцю (экалагічныя ініцыятывы); якасць атмасфернага паветра.
Задачы праграмы вырашаюцца комплексна ва ўрочны і пазаўрочны час. Асноўным відам дзейнасці з’яўляецца даследчая і праектная работа.

Фарміраванне экалагічнай граматнасці ў дзяцей пачынаецца з дзіцячага сада. Выхаванцы знаёмяцца з асаблівасцямі расліннага і жывёльнага свету на прышкольнай тэрыторыі, удзельнічаюць у рэалізацыі міні-праектаў “Падарожжа кропелькі”, “Прыгоды лямпачкі”, акцыях “Кармушка”, “Папяровы бум”, праводзяць назіранні за аб’ектамі жывой прыроды.

Навучэнцы школы выконваюць заданні праграмы згодна з планам. Так, падчас экскурсій і практычных заняткаў на свежым паветры вучні 1-7 класаў вывучаюць не толькі арэалы распаўсюджвання раслін, але і імкнуцца прасачыць заканамернасці рассялення відаў, спрагназаваць антрапагенны ўплыў на біясістэмы, максімальна поўна пазнаёміцца з асаблівасцямі розных відаў раслін.
Для малодшых школьнікаў праводзяцца мерапрыемствы, якія пашыраюць і развіваюць іх кругагляд. Гэта гульні-падарожжы па старонках Чырвонай кнігі Беларусі і Зэльвенскага раёна, экагутаркі “Птушкі нашай мясцовасці”, конкурсы малюнкаў “Мая родная зямля” і інш.

Практыка паказвае, што выкарыстанне пры правядзенні мерапрыемстваў па праграме “Зялёныя школы” гульнёвых тэхналогій дазваляе навучэнцам набываць вопыт узаемадзеяння з навакольным светам, засвойваць правілы паводзін у прыродзе, у любой сітуацыі заставацца добрым, чулым, спагадлівым. Гэта вельмі важна ў сучасны час, які прадстаўляе дзіцяці бясконцае мноства негатыўных прыкладаў. Гульні цікавыя, насычаныя вобразамі, таму застаюцца ў дзіцячай памяці надоўга.
Пры правядзенні факультатыўных заняткаў навучэнцы ўключаюцца ў рэалізацыю кароткатэрміновых практыка-арыентаваных праектаў. У сумеснай працы ствараюцца ўмовы для зносін дзяцей са светам прыроды, а атрыманыя вопыт і веды яны змогуць прымяніць не толькі ў школьным жыцці, але і ў дарослым, форміруючы пры гэтым экалагічна граматнае грамадства.
Толькі аб’ядноўваючы намаганні, мы можам стварыць здаровае і чыстае асяроддзе для будучых пакаленняў!
Настаўнік геаграфіі, кіраўнік праекта “Зялёныя школы”
Валянціна Захарка
Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!





















