Областной фестиваль авторской песни «Новое поколение» состоялся в Зельве

Областной конкурсНовое поколение 182

 

Шосты абласны фестываль аўтарскай песні “Новае пакаленне” прайшоў у мінулую суботу ў Зэльве. Удзел у ім прынялі больш чым 20 аўтараў-выканаўцаў ва ўзросце ад 16 да 35 гадоў. Маладыя артысты змагаліся за права быць лепшымі ў намінацыях “Аўтар вершаў”, “Аўтар музыкі”, “Аўтарскі калектыў” і “Аўтарскі твор”.
Раённы цэнтр культуры і народнай творчасці сабраў на сцэне музыкантаў Гродзенскай вобласці. Пачынаючыя аўтары прыехалі сюды, каб заявіць аб сваёй творчасці і прадставіць песні ўласнага сачынення. Кожны з удзельнікаў конкурсу запомніўся членам журы і гледачам яркімі і арыгінальнымі выступленнямі.
Сёння шмат юнакоў і дзяўчат шукае сябе ў розных накірунках дзейнасці, падкрэсліў падчас адкрыцця вакальнага спаборніцтва намеснік старшыні райвыканкама, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Валянцін Семяняка. Увогуле фестываль задумваўся як магчымасць для моладзі паказаць і раскрыць сябе, заявіць аб сваім таленце. “Новае пакаленне” знайшло шырокі водгук сярод многіх паэтаў і кампазітараў.
Годна трымаліся перад публікай зэльвенскія артысты. Для Марыны Сядач кожнае выступленне прыносіць не толькі асалоду, але і прызавыя месцы. У намінацыі “аўтар музыкі” Марына стала пераможцай. Прыгожы голас, пластыка і грацыя – неад’емныя якасці спявачкі. Яна настолькі эмацыянальна выканала заяўлены на конкурс твор, што заслужыла гучныя апладысменты гля-дзельнай залы.
Другім у гэтай намінацыі прызнаны Андрэй Лагоша. Вакаліст, як і Марына Сядач, – работнік культуры. Таму ўпэўнена трымаецца перад публікай і ведае, як заваяваць яе сімпатыю. На гэты раз Андрэй таксама здолеў знайсці шлях да сэрцаў слухачоў.
Школьніца Анастасія Герасіменка мае пэўны вопыт выступлення на сцэне. Прадстаўляць Зэльвеншчыну на абласным фестывалі ў намінацыі “аўтар слоў” для дзяўчыны – асаблівы гонар. І з дадзеным выпрабаваннем яна справілася годна. Скарбонку вучаніцы папоўніла яшчэ адна ўзнагарода – Дыплом першай ступені.
Неаднаразовым прызёрам шматлікіх раённых конкурсаў, лаўрэатам “Новага пакалення” станавіўся Ілья Барынбаеў. Як і бацькі, ён мае талент напісання слоў і музыкі песень. Ілья прадэманстраваў дзве з іх пад акампанемент гітары. У выніку – за-служанае другое месца.
Практычна ўзарваў залу нядаўна створаны калектыў “Клюква”. Энергічныя мелодыі, выкананыя ўдзельнікамі гурта – а гэта маладыя педагогі дзіцячай школы мастацтваў, былі ацэнены кампетэнтным журы найвышэйшым балам і Дыпломам пераможцаў.
Дыпломам за ўдзел у конкурсе адзначана Наталля Мазец. У сваім творы Наталля дала наказ сучаснаму пакаленню памятаць, якой цаной дастаўся мір на зямлі, шанаваць яго.
Прыемнай нечаканасцю для прысутных стала выступленне члена журы фестывалю-конкурсу, кампазітара і аранжыроўшчыка з Гродна Таццяны Салаўёвай. Таццяна Уладзіміраўна выказала захапленне творчасцю маладых людзей, адзначыла высокі ўзровень арганізацыі фестывалю.
Час конкурснай праграмы праляцеў непрыкметна, хоць і было агучана амаль дваццаць нумароў. Фестываль прадэманстраваў, што на Гродзеншчыне вельмі многа таленавітых людзей, якія самі пішуць музыку і тэксты. У іх творах адлюстравана любоў да роднай зямлі, яе мінулага, памяць пра вайну. “Новае пакаленне” – цікавае мерапрыемства як само па сабе, так і па сваім напаўненні, не раз адзначалі гледачы і ўдзельнікі конкурсу. А галоўнае – ён спрыяе ўстанаўленню сяброўскіх сувязей паміж творчымі людзьмі розных рэгіёнаў нашай вобласці.
Наталля МАЦЮК.
Сваімі ўражаннямі ад удзелу ў фестывалі падзя-ліліся зэльвенцы.
Марына Васілевіч, удзельніца калектыву “Клюква”:
– Выступленне на “Новым пакаленні” для нашага калектыву было дэбютам. Прыемна, што яно стала такім удалым: нас адзначылі ў ліку лепшых. Чым не стымул для далейшага росту і новых ідэй?! Мы выбралі папулярны сярод моладзі музычны стыль – поп-рок. У планах “Клюквы” – стварэнне новых апрацовак, якія абавязкова прадставім на суд зэльвенскага слухача.
Наталля Маўчун, настаўніца музыкі СШ №2:
– Адбылося сапраўднае свята аўтарскай песні, заснаванай на добрых вершах і музыцы. Радуе, што столькі творча адораных маладых людзей імкнецца раскрыць свой талент. Без сумнення, усе выканаўцы заслугоў-ваюць самых высокіх балаў. Спадзяюся, колькасць
удзельнікаў конкурсу штогод будзе павялічвацца.

Областной конкурсНовое поколение 114

Областной конкурсНовое поколение 124

Областной конкурсНовое поколение 097

 

Областной конкурсНовое поколение 120

Областной конкурсНовое поколение 102

Областной конкурсНовое поколение 153

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.