Новые условия – лучший результат

Новые условия - лучший результат

Калі ў сельгаспрадпрыемстве мэтанакіравана займаюцца жывёлагадоўляй, там і тэхналогія вытворчасці забяспечваецца, і, адпаведна, ёсць прыбытак. Кіраўніку не трэба ламаць галаву, як выплаціць заработную плату, за што набыць запасныя часткі і г.д. Яскравы прыклад такога гаспадарання  – філіял “Князева”.

З пачаткам зімова-стойлавага перыяду звычайна памяншаюцца надоі малака. Аднак на малочнатаварным комплексе “Дзеркачы” філіяла “Князева” ў параўнанні з мінулым годам штодзённы надой на карову павялічыўся на 3,9 кг і складае 13,2 кг малака.

– За мінулы год валавы надой склаў 1534 т малака, надой на карову – 4656 кг, – расказвае намеснік начальніка комплексу Ванда Шчарбінская. – Прыбаўкі, адпаведна, склалі 483 т і 1254 кг малака. Выручка ад прададзенай прадукцыі таксама павя-лічылася на 1, 2 млрд. і складае 4,2 млрд. рублёў. Выраслі валавыя і сярэднясутачныя прывагі жывёлы.

Па словах даяркі Вольгі Заяц, пасля рэканструкцыі комплексу працаваць стала намнога лягчэй, ня-гледзячы на тое, што кароў абслугоўваецца больш. Старанна ставяцца да выканання сваіх абавязкаў і яе калегі Валянціна Белабокая, Аліна Сасноўская, Марына Галавіна і падменная Ірына Гайдук. Гатоўнасць малочнага абсталявання да работы кантралююць слесары Генрых Мілюк і Анатолій Карнацэвіч.

 

Святлана Яскевіч даглядае цялят да 2-месячнага ўзросту і не толькі сочыць, каб яны былі накормленыя і напоеныя, але і дапамагае ветфельчару Валерыю Мілюку. Старэйшы маладняк даглядаюць Марына Карнацэвіч і Валерый Белабокі. Рацыён маладняку збалансаваны, пагэтаму  штодзённа вага кожнага цяляці значна прыбаўляецца.

Leave a Comment

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.