Небяспечны лёд

1499 Зіма ўжо заявіла пра сябе маразамі.Рэкі і азёры ПакрыВАюцца першым лёдам. Першы лёд вельмі небяспечны для жыцця чалавека. Ледзяная паверхня бывае не ўсюды аднолькава трывалай. На жаль, кожную зіму даводзіцца чуць аб няшчасных выпадках на замерзлых вадаёмах. Таму знахо-джанне на іх па-трабуе захоўвання неабходных мер перасцярогі. Перш чым ступіць на лёд, уважліва агледзьце паверхню вадаёма, пераканайцеся ў яе трываласці. Асабліва гэта датычыцца рыбаловаў. На трываласць лёд правяраецца 2–3 ударамі пяшкі. Калі вада з’яўляецца пасля першага ўдару, трэба тэрмінова спыніцца і, не спяшаючыся, спакойна вярнуцца на бераг. Выходзьце на лёд тады, калі яго таўшчыня дасягне не менш чым 5–7 сантыметраў, і толькі ў сухое марознае надвор’е. Трывалы лёд – празрысты. У час ледаставу ў небяспечных месцах выстаўляюцца папера-джальныя таблічкі “Асцярожна, тонкі лёд!”, “Пераход забаронены” і інш. Абавязкова звяртайце на іх увагу. Аказваючы дапамогу чалавеку, які праваліўся пад лёд, памятайце, што да яго трэба набліжацца толькі паўзком. Лепш за ўсё падаваць пацярпеламу жэрдку, багор, шалік, пояс, каб дапамагчы выбрацца з палонкі. Той, хто праваліўся пад лёд, павінен захоўваць спакой, абаперціся грудзьмі на край лёду, выкінуць наперад рукі і паспрабаваць выбрацца з вады. Затым адпаўзці ў бок ад небяспечнага месца. У першую чаргу трэба ўхутаць пацярпелага і хутка даставіць у цёплае памяшканне. Ідучы на зімовую рыбалку, не забудзьце ўзяць з сабой прасцейшыя выратавальныя сродкі. Прабівайце лункі на бяспечнай адлегласці адна ад адной. Не збірайцеся на лёдзе групамі. Яніна ЦЭСЛОЎСКАЯ, старшыня раённага таварыства выратавання на водах.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.