Навсегда в памяти народной

Навсегда в памяти народной

Застануцца падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Багатую дакументальную хроніку, шмат мастацкай літаратуры, а таксама мясцовага матэрыялу змяшчае тэматычная кніжная выстава, аформленая ў цэнтральнай раённай бібліятэцы.

Першымі наведвальнікамі выставы сталі школьнікі. Для іх матэрыялы экспазіцыі – значная дапамога ў вывучэнні гісторыі, тым больш што сляды Вялікай Айчыннай праляглі і праз зэльвенскую зямлю. Наш пасёлак і раён доўгі час знаходзіліся ў эпіцэнтры тых далёкіх падзей. На досвітку 22 чэрвеня нямецкія самалёты нанеслі ўдар па чыгуначнай станцыі ў Зэльве, вайсковых часцях, якія былі размешчаны каля вёсак раёна. А ўжо праз некалькі дзён уся Зэльвеншчына была акупіравана ворагам. У раёне дзейнічалі падпольныя райкамы КП(б)Б і ЛКСМБ, партызанская брыгада “Перамога”. Праз райцэнтр праходзіла лінія фронту, а ў ліпені 1944 года разгарнуліся жорсткія баі за вызваленне роднага краю. У баях за Зэльву за-гінулі сотні землякоў.
Больш падрабязна пра ўсё гэта можна даведацца, наведаўшы бібліятэку. Яе работнікі ахвотна па-знаёмяць з літаратурай, дакументальнымі матэрыяламі. Публікацыі з газет і часопісаў сабраны ў папкі “Мой край гарэў у полымі вайны”, “Радавыя Перамогі”, “Партызан-ская брыгада “Перамога”. З кніг можна даведацца аб гістарычных і баявых шляхах военачальнікаў зямлі беларускай, кавалерах ордэна Славы, удзеле жанчын і лёсе дзяцей у гады ваеннага ліхалецця. Мастацкае адлюстраванне Вялікай Айчыннай вайны  ўсебакова раскрыта ў творах А.Марціновіча, В.Казько, В.Быкава, І.Чыгрынава, А.Савіцкага, І.Пташнікава, А.Адамовіча, С.Алексіевіч і інш.
– Выстава – гэта адно з мера-прыемстваў, запланаваных у рамках святкавання такой значнай для нашай краіны даты, – расказвае дырэктар цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Святлана Жамойціна. – Увазе чытачоў – урокі памяці, літаратурныя кампазіцыі і вечары-сустрэчы з ветэранамі вайны.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.