Наступило время рапса

У СВК “Галынка” засеяна рапсам 540 га. Чатыры камбайны, на якіх працуюць Барыс Буцько, Віктар Марчук, Іван Гарбар і Аляксандр Антонік, прыступілі да ўборкі гэтай культуры.

 

 

Наступило время рапса

Наступило время рапса

На здымках: камбайнер Іван Гарбар і загадчык участка №1 Віктар Лапко, аператар КЗСВ-30 Юрый Галаванаў.  

 

 

–Летась пры ўраджайнасці 19,2 ц/га валавы збор рапсу склаў 962 т,–расказвае галоўны аграном гаспадаркі Мікалай Бяляўскі.–Не меншага выніку чакаем і сёлета. Культура паспела яшчэ не на ўсіх плошчах, таму ўбіраем яе выбарачна.
Пад’язджаем да камбайнера Івана Гарбара, які ўбіраў рапс за вёскай Клімавічы. Убачыўшы гасцей, ён спыніў машыну і разам з загадчыкам першага вытворчага ўчастка Віктарам Лапко, які кантраляваў ход работ, спусціліся на зямлю. Прывітаўшыся, мы пацікавіліся: “Які настрой на сёлетняе жніво?” У адказ пачулі: “Як і кожны год, яно будзе напружаным. Але нам не прывыкаць, ды і рука ўжо набіта. Убяром усё, што пасеялі”,–з цвёрдай упэўненасцю сказаў камбайнер і дадаў: “Прабачце, трэба працаваць”.
Па стане на 13 ліпеня ў гаспадарцы з 114 га намалацілі 205 тон масланасення.
Усё намалочанае ад камбайнаў вадзіцелі Міхаіл Кароль, Іван Марчук і Валянцін Сліж аператыўна адвозяць на збожжасушыльны комп-лекс КЗСВ-30. Яго падрыхтавалі да работы і ўжо прыступілі да дапрацоўкі новага ўраджаю аператары Юрый Галаванаў і Аляксей Козел.

 

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.