Настаўнiк i выхавальнiк у адной асобе

b8595ae562b1bfc1a7155189b2cc7e98 Марыя Адольфаўна Гурына (на здымку), настаўніца пачатковых класаў Ялуцавіцкага дзіцячага сада-базавай школы, у ліку лепшых педагогаў Зэльвеншчыны з нагоды Дня настаўніка ўзнагароджана Ганаровай граматай аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. Безумоўна, узнагарода да многага абавязвае. Настаўніца, якая мае вышэйшую катэгорыю, пастаянна працуе над павышэннем свайго прафе-сійнага ўзроўню, актыўна ўдзельнічае ў рабоце раённага метадычнага аб’яднання настаўнікаў пачатковых класаў, займаецца самаадукацыяй, у сваёй рабоце выкарыстоўвае сучасныя адукацыйныя тэхналогіі. Гэта да-зваляе Марыі Адольфаўне павышаць прадукцыйнасць і выніковасць урокаў. Яе вучні з’яўляюцца ўдзельнікамі раённых алімпіяд, а Рыта Рудая сёлета заняла 3 месца на раённай алімпіядзе па беларускай мове. Мэтанакіраваная работа з бацькамі і дзецьмі дазволіла дасягнуць станоўчых вынікаў у выхаваўчай дзейнасці. Сярод яе вучняў няма такіх, якія здзяйсняюць правапарушэнні. Своечасова выяўляюцца непаўналетнія, што знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Адсутнічаюць дзеці, якія патрабуюць дзяржаўнай абароны. Марыя Адольфаўна – яна ж і настаўнік, і выхавальнік – дапамагае дзецям набыць не толькі веды, але і раскрывае ў кожным вучні яго творчыя здольнасці, фарміруе як асобу, дастойнага грамадзяніна краіны. Данута Заяц, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Ялуцавіцкага дз/с– базавай школы.
Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.