Гісторыка-краязнаўчы музей актыўна дзейнічае ў СШ №2 г.п.Зэльва

Гісторыка-краязнаўчы музей актыўна дзейнічае ў СШ №2історыка-краязнаўчы музей СШ № 2 г.п.Зэльва быў адкрыты 29 красавіка 2005 года. Ён функцыянаваў на чацвёртым паверсе будынка школы цэлых 9 гадоў. У 2014 го-дзе ў сувязі з размяшчэннем на гэтым паверсе гімназіі №1 прыйшлося шукаць для музея новае памяшканне і фарміраваць яго нанова. Сёлетнім летам наш музей у абноўленым выглядзе адчыніў дзверы і шчыра запрашае да сябе ў госці як юных, так і дарослых наведвальнікаў. Тэрыторыя музея размежавана на зоны, дзе размясціліся тры экспазіцыі: «Мой родны кут», «Доўгія вёрсты вайны», «Гісторыя школы». Першая экспазіцыя расказвае пра побыт нашых продкаў канца XIX – пачатку XX стст. Заслугоўвае ўвагі макет грубкі ў натуральную велічыню. Экс-курсантам даецца магчымасць выступаць у ролі гаспадароў і гаспадынь, выкарыстоўваючы разнастайныя хатнія рэчы: маслабойку, лапату для выпечкі хлеба, вілкі для чыгуноў, збаны, прасы і многае іншае. На базе гэтай экспазіцыі праводзяцца 4 экскурсіі: «Мой родны кут (гісторыя стварэння, архітэктура, помнікі прыроды)», «Адзенне нашых продкаў», «Рэчы гавораць (прадметы побыту і прылады працы зэльвенцаў XVIII – XX стст.)», “І тчэ забыўшыся рука…” (народныя майстры Зэльвеншчыны). Экспазіцыя “Доўгія вёрсты вайны” расказвае аб Вялікай Айчыннай вайне, партызанскім руху на Зэльвеншчыне, героях-вызваліцелях, а таксама пра гады акупацыйнага рэжыму. Экскурсія ўключае відэаматэрыялы – запісы гутарак з ветэранамі і малалетнімі вязнямі. Для жадаючых прапануюцца экскурсіі: “Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Узнікненне партызанскага руху”, “Палкаводцы Вялікай Айчыннай вайны 1941–1945 гг.”, “Аперацыі “Баграціён. Вызваленне Зэльвы” і “Малалетнія вязні”. Наступная экспазіцыя – “Гісторыя школы” – расказвае пра этапы развіцця адукацыі ў цэлым і на Зэльвеншчыне ў прыватнасці. Знаёмства са школьнай формай і прыладамі арганізуецца ў інтэрактыўнай форме: наведвальнікі могуць параўнаць дзённікі сваіх прабабуль і прадзядуль з сучаснымі, даведацца, для чаго патрэбна прамакатка і г.д. А яшчэ “апрануцца” ў сукенкі і касцюмы вучняў мінулага, выбраўшы экскурсію па гусце: “Настаўнік я, і ганаруся гэтым (прафарыентацыйная экскурсія для старшакласнікаў)”, “Гонар школы – яе выпускнікі (знакамітыя выпускнікі школы )” або “А іх было ўжо вельмі многа…” (храналогія выпускаў школы). Сёння ў музейным фондзе знаходзіцца 464 экспанаты, з іх 235 прадметаў асноўнага фонду. Галоўнымі накірункамі нашай работы з’яўляюцца камплектаванне фондаў, улік і захоў-ванне музейных калекцый, экс-пазіцыйная і культурна-асвет-ніцкая работа. У адпаведнасці з накірункамі праводзіцца пошукавая работа, ідзе афармленне экспазіцый, плануюцца работа савета музея, сектароў, экспедыцыйныя заданні, арганізуецца конкурс на лепшую знаходку. Вучні падзелены на пошукавыя атрады, вывучаюць  дакументы архіваў, дапаможную літаратуру, займаюцца пошукава-збіральніцкай дзейнасцю, запісваюць сведчанні і ўспаміны, праводзяць фота- і відэаздымкі, робяць аўдыёзапісы, ладзяць сустрэчы са знакамітымі землякамі, народнымі майстрамі. Члены савета музея праводзяць экскурсіі для дзяцей і дарослых у музеі і па пасёлку, арганізуюць краязнаўчыя гульні і падарожжы для вучняў малодшых класаў, выступаюць у якасці валанцёраў на Ганненскім кірмашы, рэкламуюць турыстычныя магчымасці пасёлка і раёна на рэспубліканскіх і міжнародных выставах турыстычных паслуг. На сайце школы https://sh2zelva.schools.by/pages/shkolnyj-muzej змяшчаецца інфармацыя аб рабоце музея, у стужцы навін адсочваюцца найбольш важныя мерапрыемствы. Даследчая дзейнасць музея адзначана дыпломамі і граматамі на раённым, абласным і рэспубліканскім узроўнях. За апошнія тры гады мы атрымалі Дыпломы І ступені на абласным этапе конкурсу “Дакранёмся да мінулага”  (за экскурсійны маршрут “Зэльвенскія святыні”) і рэспубліканскім этапе конкурсу “Я родным краем ганаруся” (за праект “Млын меле – мука будзе”),  Дыпломы ІІ ступені на абласной навукова-практычнай канферэнцыі “Крыштальная альфа” (за даследчую працу “Зэльвенскі зарапад: дзейнасць літаб’яднання “Зоры над Зальвянкай”) і абласным конкурсе фотаздымкаў “Гартаючы старыя альбомы”. Дыпломам адзначана работа вучняў на рэспубліканскім конкурсе “70 гадоў Перамогі” ў намінацыі “За павагу да памяці воінаў-вызваліцеляў”. Члены савета музея працуюць над павышэннем сваёй кваліфікацыі, наведваючы аб’яднанне па інтарэсах “Юны экскурсавод”, а таксама займаюцца ў Дыстанцыйнай школе “Музейная справа” пры Рэспубліканскім цэнтры экалогіі і краязнаўства. Паказваюць выдатныя вынікі: так, у 2016/2017 навучальным годзе выпускніцы школы Ксенія Жабрун і Святлана Ступчык увайшлі ў дзясятку лепшых па выніках двухгадовага навучання і атрымалі адпаведныя сертыфікаты. Запрашаем усіх жадаючых, не толькі дзяцей, але і дарослых, запісацца да нас на экскурсію, каб разам перагарнуць чарговую старонку абноўленага музея. Наш адрас:  г.п.Зэльва, вул. Перамогі, 4. Тэлефон: 7-25-84, e-mail: sh2zel@mail.ru. Наталля Ступчык, кіраўнік гісторыка-краязнаўчага музея СШ №2 г.п.Зэльва.
Вам может быть интересно
1 комментарий
  1. Polina says

    Интересненько, обязательно схожу)

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.