Началось досрочное голосование

  IMG_9273 Выбары Прэзідэнта адбудуцца ў нядзелю, 11 кастрычніка, а з 6 кастрычніка ў краіне стартавала датэрміновае галасаванне. Грамадзянам, якія па пэўных прычынах не змогуць у выхадны дзень прыйсці на выбарчыя ўчасткі, прапаноўваюць аддаць свой голас за аднаго з кандыдатаў на пост Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь да 10 кастрычніка. Выбарчыя ўчасткі будуць працаваць з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00. Для атрымання бюлетэня для галасавання выбаршчыку пры сабе неабходна мець дакумент, які пацвярджае асобу. Бюлетэнь можна будзе атрымаць на аснове пашпарта, службовага пасведчання дзяржслужачага, студэнцкага білета, пенсійнага або вадзіцельскага пасведчання. Галоўнае правіла – дакумент павінен быць з фотаздымкам. Датэрміновае галасаванне на Каралінскім участку для галасавання № 8. Рэалізаваць сваё выбарчае права Вікторыя Падлесная вырашыла датэрмінова (на здымку).
Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.