На Зэльвеншчыне адсвяткавалі адно са старадаўніх святаў – Купалле

Зёлкавыя вянкі, папараць-кветка, цуды і сюрпрызы – у ноч з 6 на 7 ліпеня зэльвенцы традыцыйна адзначаюць самае чароўнае і таямнічае свята – Купалле. Бадай кожнаму хацелася акунуцца ў атмасферу рамантыкі і казкі. З вечара на вадасховішча спяшаліся бацькі з дзецьмі, моладзевыя кампаніі, госці з суседніх гарадоў. Трэба адзначыць, што галоўны атрыбут – вянок – упрыгожваў і маладых дзяўчат, і маленькіх дзетак. Па меры магчымасці прыязджаем на Купалле ў Зэльву, – расказвае мінчанка Кацярына Смурага. – Тут вельмі цікава ўзнаўляецца старадаўняя традыцыя. Дзейства, якое праходзіць на сцэнічнай пляцоўцы, перадае містычную гісторыю. Хочацца верыць, што ноч сапраўды чароўная і споўніць усе нашы мары. Святочная імпрэза нагадала прысутным паданне, згодна з якім у дзень летняга сонцастаяння прачынаюцца ўсялякія нячысцікі і стараюцца прабрацца да жылля чалавека, каб прычыніць шкоду яму і яго гаспадарцы. Каб засцерагчыся ад іх, вяскоўцы весяліліся цэлую ноч: спявалі песні, вадзілі карагоды, танцавалі. На зэльвнскім свяце ролі галоўных герояў выконвалі работнікі раённнага цэнтра культуры і народнай творчасці. Яны запрашалі моладзь удзельнічаць у конкурсах і гульнях. Вядома ж, галоўнай інтрыгай свята стаў пошук папараць-кветкі, якая, згодна з легендай, спаўняе жаданні і робіць чалавека шчаслівым. І знайшліся тыя, хто адшукаў кветку першым. Імі аказаліся Наталля Сазановіч і Андрэй Калоша. Купалле – адно з любімых нашых святаў, – прызналіся Наталля і Андрэй. – Рамантыка ў яго павер’ях і паданнях. Праз пэўны час даведаемся, ці споўняцца нашы мары. Алена Мішчанка і Надзея Карман ужо не першы год збіраюцца сем’ямі на беразе вадасховішча, каб разам адзначыць свята Купалле: – Самае яркае, вясёлае і запамінальнае свята. Ёсць забавы для дзетак, дарослыя могуць пасмакаваць зэльвенскія пачастункі. Музыка, мноства знаёмых. Што можа быць лепшым, чым сустрэцца і правесці час разам? – Мы даведаліся пра свята з раённай газеты, – прызналіся гродзенкі Алеся Жэбрак і Дар’я Берніковіч. – Прыехалі, каб на свае вочы пабачыць старадаўні абрад. Уражаны святочнай атмасферай. Тым часам Купалінка запрасіла ўсіх дапамагчы ёй сплясці вялікі вянок, які праз некалькі хвілін апусцілі на ваду. Лічылася, што, калі ён паплыве ціха і спакойна, быць надвор’ю спрыяльнаму. Вызначалі і далейшы лёс дзяўчыны: калі вянок далёка ад берага паплыў – да замужжа, калі затрымаўся на месцы – не чакай новага знаёмства. Трэба сказаць, жадаючыя паваражыць знайшліся. Карагод вянкоў закружыўся на воднай гладзі – быць вяселлям на Зэльвеншчыне. Кульмінацыю свята, калі запальваецца вогнішча, любяць усе без выключэння. Прысутныя паспяшаліся да вогнішча і пільна назіралі, як полымя паглынае пудзіла — сімвал нячыстай сілы. Людміла ПОПКА
Вам может быть интересно
4 комментариев
  1. Елена says

    Интересный и весёлый праздник. Спасибо артистам и организаторам.

  2. Ольга says

    От людей узнала много примет.

  3. Ежик says

    Ага, как будто дивёте в каменном веке )))

  4. Ежик says

    Астапчик рулит!!!.

Reply To Ежик

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.