На Зэльвеншчыне стартавала акцыя «#Моладзь вырашае!”

   Акцыя прымеркавана да правядзення выбараў дэпутатаў у мясцовыя Саветы 28-га склікання. Сярод тых, хто жадае непасрэдна ўдзельнічаць у жыцці свайго населенага пункта, нямала моладзі. Як і ў мінулыя выбарчыя кампаніі, члены  БРСМ арганізавалі пікет каля цэнтральнага рынка па вуліцы Акадэміка Жэбрака. Прахожым юнакам і дзяўчатам маладзёжныя актывісты прапаноўвалі напісаць пажаданні патэнцыяльным кандыдатам. Затым свае лісты накіраваць у спецыяльную скрыню, устаноўленую на месцы правядзення пікета. Аднымі з першых да акцыі далучыліся спецыяліст па турызме турагенцтва “Ютатур” Ганна Саўчык і намеснік галоўнага бухгалтара РУП бытавога абслугоўвання Анастасія Чарнухіна. Дзяўчыны адзначалі, што ўдзел у галасаванні будуць прымаць не ўпершыню. Лічаць гэта сваім абавязкам. Перш-наперш пазнаёмяцца з праграмамі кандыдатаў у мясцовыя Саветы дэпутатаў, каб дакладна вырашыць, каму аддаць перавагу. Мерапрыемствы акцыі працягнуцца да 17 лютага ўключна. Пасля заканчэння выбараў сабраныя наказы будуць уручаны народным абраннікам. Наталля МАЦЮК
Вам может быть интересно
3 комментариев
  1. Мікола says

    «каб дакладна вырашыць, каму аддаць перавагу». Да особо и выбирать-то не из кого. У нас безальтернативные выборы. И, к сожалению, подобная ситуация не только в нашем районе, но и в крупных городах Беларуси.

  2. ирина says

    А вот молодежи среди кандидатов и нет. Может стоило бы и молодым доверять. Пусть дерзают, проявляют себя в конкретном деле.

  3. Катя says

    главное, чтобы написанные пожелания не остались без внимания

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.