На свяце бульбы ў Князева мясцовыя гаспадыні частавалі гасцей варанымі, жаранымі і смажанымі разнасоламі

На Зэльвеншчыне працягваюць адзначаль святы ўраджаю. У кожным населеным пункце сёлета яны праходзяць пад сваім фірменным брэндам. У чэрвені бародзіцкія жыхары ладзілі свята клубніц. Сімвал жыцця і працы – хлеб, а таксама працу земляробаў славілі на свяце хлеба ў аграгарадках Галынка і Елка. А жыхары аграгарадка Князева сёння адзначылі свята бульбы.

Кожнай сельскагаспадарчай культуры прысвяцілі асобнае мерапрыемства з песнямі, конкурсамі і нацыянальнымі стравамі. Усе святы ладзіліся ўпершыню, аднак іх арганізатары ўпэўнены, што такія побытавыя мерапрыемствы стануць брэндавымі візітоўкамі аграгарадкоў.

Свята “Князеўская рассыпуха” атрымалася па народнаму вясёлым, каларытным і гістарычна-пазнавальным. Пачалося яно тэатралізаваным прадстаўленнем, галоўнымі дзеючымі асобамі якога былі спадарыня Бульба і яе фрэйліны.  

У час прадстаўлення высветлілася, што мясцовыя жыхары пра самы народны прадукт – бульбу – ведаюць калі не ўсё, то шмат. Аднак арганізатары мерапрыемства расказалі яшчэ многа цікавых фактыў, запрасіўшы прысутных у імправізаванае падарожжа ў бульбяное каралеўства.

Больш таго, са сцэны вяскоўцам нагадалі пра карысныя якасці бульбы. Яе можна выкарыстоўваць як народны сродак пры лячэнні прастуды, пры апёках. А сок, атрыманы з сырых клубняў, ужываюць пры язве страўніка і захворваннях скуры.

 

Другі хлеб, як здаўна называюць бульбу, беларусы праслаўляюць невыпадкова. Прывезеныя Калумбам з-за мяжы клубні паступова сталі самым папулярным прадуктам на зямлі, у тым ліку і ў нашай мясцовасці. Без яе не обыходзіцца ні адно застолле. Што гэта сапраўды так, можна было пераканацца падчас конкурсу “Ах, картошка – объеденье!”.

Пасля афіцыйнага адкрыцця прысуных запрасілі на самую смачную частку свята – дэгустацыю страў з бульбы. Мясцовыя гаспадыні прадставілі яе калі не ва ўсіх, то ў многіх варыянтах прыгатавання: бульбу тушылі, варылі, жарылі і запякалі. Атрымаліся сапраўдныя шэдэўры кулінарнага мастацтва. Паспрабаваць бульбяныя прысмакі маглі ўсе жадаючыя.

Да гэтага моманту былі вызначаны пераможцы конкурсаў “Картофель-багатырь” і “Овощные фантазии”.

На свяце знайшлося месца і сямейным конкурсам, танцам, вясёлым частушкам пра бульбу.

Самыя актыўныя ўдзельнікі свята атрымалі ўзнагароды ад яго арганізатараў.

Сваімі музычнымі нумарамі  жыхароў аграгарадка парадавалі артысты Мастоўскага раёна.

Насуперак агульнавядомаму правілу “Першы блін комам” свята бульбы ў аграгарадку Князева ўдалося на славу.

Присоединяйтесь к нашему каналу    

Leave a Comment

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.