На свежыну да Міхася завіталі ўдзельнікі прэс-тура па Зэльвенскім раёне (+Відэа)

    Шаноўных гасцей – прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі краіны – на гасціннай зэльвенскай зямлі віталі хлебам-соллю работнікі культуры раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. Затым удзельнікаў прэс-тура чакала насычаная турыстычная праграма. Вялікую цікавасць выклікала наведванне Сынкавіцкай царквы, Дзярэчынскага і Крамяніцкага касцёлаў. Журналістам рассказали аб гісторыі ўзнікнення і станаўлення святынь. З задавальненнем прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі пазнаёміліся з экспазіцыямі адзінага ў Беларусі музея насякомых і пчалярства ў аграсядзібе «Старая Весь». Гаспадар сядзібы «Сад маёй мары» Міхаіл Жыдок заахвоціў сваіх гасцей да квэст-гульні, прайсці пасвячэнне ў турысты, пасмакаваць зялёныя кактэйлі і загадаць запаветнае жаданне, павязаўшы стужку на кедроваё дрэўца. Гаспадары аграсядзібы «Верас» Ірына і Міхаіл Макеі – сапраўдныя захавальнікі беларускіх народных традыцый. На гэты раз сваім наведвальнікам яны прапанавалі стаць удзельнікамі раздзелкі кабана. Затым правялі майстар-клас па прыгатаванні дамашніх каўбас «Пальцоўка» і  «Кашанка». Майстар-клас па беларускіх народных танцах гасцям даў фальклорны калектыў «Званочкі» з Дзярэчына. Ніхто з удзельнікаў прэс-тура не застаўся без падарункаў. Іх яны змайстравалі ўласнымі рукамі ў цэнтры рамёстваў і традыцыйнай культуры. Наталля МАЦЮК
Вам может быть интересно
3 комментариев
  1. Тан Жен says

    Ого какое серьезное мероприятие организовали! Жаль, что туризм у нас пока ограничивается Макеем.

  2. Арина says

    я бы тож с радостью побывала на таком туре)

  3. Мария says

    Самае галоўнае — адрадзіць і захаваць традыцыі нашых бацькоў і дзядоў. У гэтым сэнсе Макеі на правільным шляху. Адразу ўзгадала суботні дзень, напаленую печ і вясковы двор, дзе практычна за кожным рухам мужчын мы назіралі, не адрываючы вачэй. Было цікава ўсё — ад выцягвання парсюка з клеткі да прыгатавання свежаніны.

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.