На счету каждая минута

На счету каждая минута

Сем гадзін раніцы, а на полі каля вёскі Пузікі ўжо ажыўлена. Механізатары СВК “Міжэрычы” рыхтуюць глебу, уносяць угнаенні, следам ідуць пасяўныя работы.

Разам са старшынёй сельгаскааператыва Дзмітрыем Дарашкевічам мы пабывалі на палетках гаспадаркі, дзе ідзе сяўба яравых зерневых. 

– З пачаткам веснавых палявых работ мы крыху спазні-ліся, – гаворыць Дзмітрый Мі-хайлавіч, –  таму кожная хвіліна цяпер дарагая. Ёсць праблемы з перадпасяўной апрацоўкай глебы – не хапае аднаго агрэгата. 

Пры плане 1494 га яравых культур раннія зерневыя і зернебабовыя зоймуць плошчу ў 830 гектараў. Работы вядуцца ў комплексе. Адначасова з сяўбою аграрыі займаюцца падкормкай азімых, пашы і сенажацяў. 

Увесь светлавы дзень тэхніка ў полі. На адным з палеткаў мы сустрэліся з Аляксандрам Фількіным – старэйшым прадстаўніком сямейнай дынастыі механізатараў. Аляксандр займаецца культывацыяй глебы. Працуе выдатна, штодзённа перавыконвае нормы выпрацоўкі. Кожны дзень пасля праверкі спраўнасці трактара і за-праўкі паліва без прамаруджвання выязджае ў поле. Не адстае  ад бацькі і сын, які падсявае мнагалетнія травы. Можна без перабольшання сказаць, што яны – адны з лепшых працаўнікоў гаспадаркі. 

На счету каждая минута

На трактары “Беларус 3022” з пасяўным агрэгатам “АПП-6” сяўбу яравых вядзе Віктар Ляскевіч. “У дзень засяваю па 25–35 гектараў, – расказвае механізатар пра свае клопаты на веснавым палетку.  – Настрой добры, нацэленасць на працу таксама. У многім гэтаму спрыяе тое, што перад  пасяўной дасканала падрыхтаваў тэхніку да выхаду ў поле. Працаваць з раніцы да цямна нялёгка, але прывыкаеш да цяжкасцей, асабліва калі бачыш, што яшчэ шмат патрэбна зрабіць”.

Брат Віктара Аляксандр заняты на ворыве глебы.  Работа ў яго таксама спорыцца. За дзень выконвае па паўтары–дзве нормы.

У другім участку сяўбу яравых на трактары “Беларус-3022”з пасяўным агрэгатам “АПП-6” вядзе Міхаіл Давыдоўскі. 

На ўнясенні мінеральных угнаенняў працуе Сяргей Вароўскі, а на перадпасяўной апрацоўцы глебы – Часлаў Юшкевіч.

Пад яравыя культуры ў глебу ўнесена 20 тысяч тон кампостаў. На гэтых работах задзейнічана звяно канцэрна “Белнафтахім”.  

Ужо праведзена першая пад-

кормка азімага рапсу і зерневых. Вадкія азотныя ўгнаенні на  самаходным апырсквальніку “Раса” ўносіць механізатар Іван Мартынчык. За дзень ён выконвае гэтую работу больш чым на 100 гектарах.

На счету каждая минута

Дробязей на пасяўной не бывае, упэўнены Дзмітрый Дарашкевіч. Нават каларыйнасць абедаў улічваецца. Дарэчы, земляробы забяспечаны двухразовым гарачым харчаваннем, якое дастаўляецца ў поле. Абеды рыхтуюцца ў сталовай гаспадаркі, работнікі плацяць толькі 10% ад іх кошту. Ну а апетыт пасля напружанай работы заўсёды добры.

Присоединяйтесь к нашему каналу