Свята аматараў слова. На працягу Дня горада гучалі лепшыя вершы і песні пра Зэльвеншчыну, былі арганізаваны паэтычныя сустрэчы, дзейнічалі кніжныя выставы

У любові да  любага сэрцу куточка прызналіся ўдзельнікі конкурсу на лепшы верш і песню, прысвечаныя 760-годдзю г.п.Зэльва. Мясцовыя паэты і выканаўцы рознага ўзросту на суд журы і публікі вынеслі сваю творчасць.

Лепшым вершам прызнаны твор Івана Шчурко,

другое месца – у Алега Януль-Венскага, трэцяе – Святланы Літвінчык. 

Спецыяльным дыпломам адзначана Яніна Шматко.

У песенным конкурсе перамога  прысуджана Пятру Кукаловічу, другое месца – Святлане Сонец,

трэцяе – Алене Карозе.

Сваёй творчасцю з зэльвенцамі падзяліліся прадстаўнікі Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Віктар Курловіч, Георгій Кісялёў і Пётр Сямінскі.

Дарэчы, Пётр Яраслававіч уразіў прысутных уменнем складання вершаў – за 12 хвілін у яго атрымаўся цудоўны твор з 12 пададзеных слухачамі выразаў. Вось яно, майстэрства слова!

Мілагучнае беларускае слова таксама гучала з вуснаў ураджэнцаў Зэльвеншчыны – Уладзіміра Мазго,

Людмілы Воранавай-Супрун,

Ірыны Войткі.

У сваіх літаратурных творах усе яны апявалі родны край.

– Выдатная літаратурная імпрэза, – падзялілася думкамі наконт мерапрыемства  Ганна Канановіч. – Столькі здольных людзей жыве ў нашай Зэльве!

Хто любіць пачытаць, з задавальненнем знаёміўся з дзеючымі кніжнымі выставамі, прымаў удзел у акцыі “Буккросінг”.

Напрыканцы літаратурнай імпрэзы былі падведзены вынікі конкурсу на лепшую работу дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Зэльва юбілейная”. За лепшае кветкавае афармленне прылягаючай тэрыторыі «З любоўю да роднага пасёлка» адзначаны калектывы цэнтральнай раённай бальніцы, дзіцячай школы мастацтваў, цэнтра культуры и народнай творчасці. У намінацыі “Пано-віншаванне” – работы рэдакцыі газеты “Праца”, бальніцы, цэнтра культуры і народнай творчасці, устаноў культуры аг.Бародзічы, Князева, Каралін, Елка і Крывічы, дзіцячай школы мастацтваў, сацыяльна-педагагічнага цэнтра, раённай бібліятэкі, аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры, ясляў-сада №3, цэнтра творчасці дзяцей і моладзі. Гэтыя калектывы пастараліся, каб месца іх работы выглядала прыгожым і ўтульным.

Наталля МАЦЮК

Вам может быть интересно
1 комментарий
  1. Ирина says

    Сколько красивых стихов написано о нашем крае, а мы, к сожалению, мало знаем. Вот , например, Ксения Жабрун не раз одерживала победу на творческих конкурсах, благодаря тому, что читала стихи земляков.

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.