На падворках вялася вясёлая гаворка (дапоўнена)

IMG_8709

 

Музыка, песні, танцы і непаўторны водар караваяў на працягу другога дня Ганненскага кірмашу даносіліся з вуліцы Перамогі, дзе размясціліся падворкі сельсаветаў і сельгаспрадпрыемстваў.
Ужо з самай раніцы тут актыўна рыхтаваліся да сустрэчы гасцей – адны ўпрыгожвалі свае імправізаваныя сядзібы, другія расстаўлялі на стол пры-смакі, трэція распяваліся… У афармленні падворкаў удзельнічалі работнікі практычна ўсіх арганізацый, што знаходзяцца на тэрыторыі сельсаветаў: сельвыканкамаў, СВК, школ, устаноў культуры.
Фантазіі і творчасці сельскім жыхарам не займаць – здзівілі яны гасцей свята і ў гэты раз. Падворкі вылучаліся сваёй каларытнасцю.

Стылізаваныя пад старадаўнюю беларускую хату ці сучасную сялян-скую сядзібу, кожны быў па-свойму адметны. Гаспадары пастараліся на славу, каб як мага больш натуральна перадаць асаблівасці вясковага побыту і жыцця. Своеасаблівым упрыгожваннем сталі саматканыя дываны і пос-цілкі, вышываныя ручнікі і вязаныя сурвэткі. На некаторых сядзібах былі аформлены выставы мясцовых умельцаў, а таксама кампазіцыі з садавіны і агародніны. На кірмаш вяскоўцы прывезлі нават хатнюю жывёлу і птушку.
Гасцям жа нецярпелася адправіцца ў падарожжа па падворках, бо з вопыту мінулых гадоў многія ведалі: тут будзе цікава і весела. Завітаўшы ў сялянскі “гарадок”, можна было паслухаць выступленні самадзейных калектываў, паўдзельнічаць у народных абрадах, гульнях, конкурсах і, канешне ж, паспрабаваць прысмакі беларускай кухні: дранікі, блінцы, смажанае сальца і каўбаску, выпечку…

Члены журы з асаблівай цікавасцю знаёміліся з фальклорнымі праграмамі, якія артыстычна, з гумарам і задорам дэманстравалі вяскоўцы. Некаторыя гаспадары свае песні і прыпеўкі суправаджалі элементамі гульняў і народных танцаў.
Бадай што самым вясёлым на свяце быў Галынкаўскі падворак, стылізаваны пад цыганскі табар. Шмат гасцей прыходзіла сюды, каб паслухаць рамансы пад гітару. Квартэты змяняліся трыа, дуэтамі і салістамі. Цяжка было ўтрымацца, каб не пусціцца ў пляс разам з самадзейнымі артыстамі. Адмыслова, у стылі цыганскай аб-шчыны, галынкаўцы афор-мілі і пляцоўку, на якой размясціўся падворак.
Ва ўсёй прыгажосці прадставілі вясковую сядзібу Крамяніцкі сельсавет і філіял “Князева”: і афармленне, і шчодрасць, і гасціннасць – усё тут было на ўзроўні. Хлеб і бліны, саленне-варэнне, бульбачка, баранкі і печыва… Як жа прайсці міма? Заможнае сялянскае падвор‘е заўсёды было ў пашане (асабліва, калі гаспадары не слылі людзьмі сквапнымі), бо дастатак даваўся працай.
Заваднымі спевамі за-прашалі да сябе каралінскія самадзейныя артысты. На іх падворку разгарнулася сапраўднае кірмашовае прадстаўленне. Якіх толькі прымавак мы тут не пачулі! Візітнай карткай кара-лінцаў стаў самаробны “перпетум-мобіле”, змайстраваны мясцовымі ўмельцамі.
На пляцоўцы СВК “Сынкавічы” і Сынкавіцкага сельсавета размясціўся куфар з сюрпрызамі. Атрымаць іх можна было, прадэманстраваўшы веданне беларускіх прымавак, загадак. Акрамя сюрпрызаў з куфара, гасцей кірмашу на гэтую пляцоўку вабілі вялізныя рознакаляровыя лялькі, зробленыя з рулонаў саломы.
Не было роўных музыкам з фальварка, абуладкаванага Дабраселецкім і Славаціцкім сельсаветамі, СГФ “Дабраселецкі”. Нават члены журы скарысталіся магчымасцю, каб пайграць у самадзейным калектыве. У ход пайшлі і качалка-прас, і пральная дошка, і маракасы… Падворак упрыгожвалі разнастайныя цікавыя вырабы з агародніны. Здавалася, фантазія мясцовых умельцаў не мае мяжы. Знайшлося шмат жадаючых сфатаграфавацца ў кампаніі з роставай лялькай-прыгажуняй. А яшчэ – паласавацца надзвычай смачным печывам. Упрыгожваў стол духмяны каравай з мукі новага ўраджаю. Аўтар кулінарнага шэдэўра – Галіна Каламеец.
Арыгінальную задумку ўвасобілі тулаўскія гаспадары. Свой «хутарок» яны адгарадзілі дэкаратыўным плеценым парканам. На пляцоўцы размясцілася святліца з адпаведнай абстаноўкай. Не займаць было творчага духу насельнікам сядзібы, якія заклікалі гасцей вясёлымі спевамі. А моладзь падрыхтавала цікавы гістарычны экскурс па знакамітых месцах міжэрыцкай зямлі.
Нямала гледачоў са-браў вясельны абрад, што ладзіўся на бародзіцкім падворку. На славу пастараліся работнікі культуры, якія падрыхтавалі цэлы спектакль: гучалі вясельныя песні, жартоўныя прыпеўкі, шчырыя віншаванні, не спыняліся тан- цы – якое ж вяселле без усяго гэтага!
Дарэчы, Зэльвенскі сельсавет і СВК “Бародзічы” занялі першае месца ў конкурсе на лепшы па-дворак. Другімі сталі СВК “Галынка” і Галынкаўскі сельсавет, трэцімі – філіял “Князева” і Крамяніцкі сельсавет. Сёлета ў конкурсе журы вырашыла прысудзіць і чацвёртае месца, якое дасталося Тулаўскаму сельсавету і СВК “Міжэрычы”.
Тэрэза КАВАЛЕВІЧ.

IMG_8717

IMG_8763

IMG_8753


IMG_8715

IMG_8712

IMG_8723

IMG_8752

IMG_8745

IMG_8747

IMG_8732

IMG_8735

IMG_8721

IMG_8719

 

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.