На один вечер в прошлое

Сёння ва ўсіх школах і гімназіях шматлюдна. Па традыцыі, у першую суботу лютага тут праходзяць вечары сустрэч. Гэта добрая нагода, каб сабрацца разам былым аднакласнікам і школьным сябрам. 

Нашаму карэспандэнту ўдалося падслухаць выпускнікоў гімназіі №1 г.п.Зэльва, якія завіталі ў госці да сваіх любімых настаўнікаў напярэдадні вечара сустрэчы. 

Максім Галаскок, студэнт Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта:

– Як толькі пераступіў парог гімназіі, прыгадаў словы паэта, які сцвярджаў, што жыццё немагчыма павярнуць назад. Упершыню пашкадаваў, што гэта сапраўды так. Праўда, як аказалася, студэнцкае жыццё вельмі насычанае і багатае на падзеі. Паспяхова здаў першую сесію. У час падрыхтоўкі да экзаменаў яшчэ раз пераканаўся, якую цвёрдую базу ведаў маю за плячамі. За што вялікі дзякуй маім былым настаўнікам.

Дзмітрый Бяляўскі, студэнт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі:

– На мой выбар навучальнай установы і спецыяльнасці вялікі ўплыў аказаў настаўнік інфарматыкі Віталій Іванавіч Жамойцін. У 9 класе я ўсур’ёз захапіўся гэтым прадметам. Трэба сказаць, што ў гімназіі нас навучылі працаваць у поўную сілу, што вельмі спатрэбілася ўжо з першых дзён заняткаў у ВНУ. Многім маім аднагрупнікам менавіта гэтага і не хапае. Таму з упэўненасцю магу сцвярджаць, што гімназія дала шчаслівую пуцёўку ў маё далейшае жыццё.

Аляксандр Мінчук, курсант камандна-інжынернага інстытута МНС:

– У старэйшых класах я быў актывістам гімназічнай каманды юных выратавальнікаў  “Факел”. Таму і выбар сваёй будучай прафесіі звязаў менавіта з гэтай сферай дзейнасці.  Вельмі прыемна было сёння спаткацца з былымі настаўнікамі, дырэктарам. Не хачу паказацца сентыментальным, але пашкадаваў, што званок кліча на ўрок ужо не нас, а іншых гімназістаў.

Арцём Калачоў, студэнт Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта:

– Нягледзячы на тое, што зараз мы студэнты розных навучальных устаноў, са сваімі аднакласнікамі, тымі, хто вучыцца ў сталіцы, сустракаемся часта. Збіраемся, каб адзначыць дні нараджэння, часта разам праводзім выхадныя. І кожны раз успамінаем сваіх сяброў па гімназіі, класнага кіраўніка Тамару Іосіфаўну Ляскевіч. Не праміну магчымасці, каб выказаць словы падзякі настаўнікам англійскай мовы (вельмі лёгка здаў залік ва ўніверсітэце), грамадазнаўства, таксама філолагам, матэматыкам. Усім, хто навучыў нас вучыцца.

Выпускнікі 2012 года Максім Булак, Вячаслаў Барановіч, Ілья Навумчык, Вераніка Маркач, Кацярына Земба, Элізабэт Чэчат:

– Ініцыятарам і арганізатарам усіх нашых сустрэч (былых і цяперашніх) з’яўляецца Слава Барановіч. У яго заўсёды шмат ідэй, куды паехаць, дзе і як правесці выхадны дзень, канікулы. Як стараста класа, заўсёды прымаў  неардынарныя рашэнні наконт арганізацыі вольнага часу.

Прыязджаючы ў Зэльву, часта збіраемся на кватэры класнага кіраўніка Вольгі Мікалаеўны Драцэвіч. Па-сяброўску дзелімся апошнімі навінамі, расказваем пра сваё студэнцкае жыццё, глядзім фільмы, слухаем музыку.

 

У нашым класе было шмат здольных і таленавітых вучняў. Як доказ таму – той факт, што многія здалі экзамены «автоматом» і прыехалі дадому амаль на два тыдні раней, чым пачаліся канікулы ў вну. Усё заканамерна – у гады вучобы ў гімназіі адказна рыхтавалі дамашнія заданні, наведвалі дадатковыя заняткі. Акрамя гэтага, увесь наш клас актыўна ўдзельнічаў у разнастайных конкурсах і алімпіядах, навуковых канферэнцыях. Менавіта ў гімназіі нас навучылі дасягаць пастаўленай мэты, заўсёды ісці наперад. Шчыра прызнаемся, імпануе тое, што сёння многія гімназісты раяцца з намі наконт выбару будучай спецыяльнасці і навучальнай установы. <!—[if supportFields]>tc "у мінулае"<!—[if supportFields]>

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.