Молоко — «экстра» класс

Молоко - "экстра" класс

Малочнатаварны комплекс “Елка” СВК “Сынкавічы”–  самы вялікі жывёлагадоўчы  аб’ект  сельгаскааператыва.

 

Буйную рагатую жывёлу сюды пачалі завозіць у сакавіку 2012 года. Цяпер тут утрымліваецца 1290 галоў, у тым ліку 799 – дойнага статка. За мінулы год надой на карову павялічыўся на 1776 кг і склаў 6418 кг малака – самы высокі паказчык у раёне. Валавы надой складае 4820 т. 

Усе вытворчыя памяшканні комплексу абуладкаваны згодна з сучаснымі тэхналогіямі. У даільнай зале – бліскучыя трубы, розныя прыборы і датчыкі, іншае абсталяванне… Не ведаючы, што гэта малочнатаварны комплекс, можна падумаць, што знаходзішся ў цэху складанай вытворчасці.

– Моцная кармавая база, створаная ў нашай гаспадарцы, – галоўны фактар высокіх надояў, – адзначае начальнік комплексу Сяргей Калейнік. – Жывёлаводам застаецца толькі якасна выконваць свае абавязкі.

Выводзяць у перадавыя комплекс аператары машыннага даення Алена, Валянціна, Надзея і Алег Палюховічы, Святлана Астраўская і Ганна Козел, а таксама механізатары Уладзімір Бычкоў і Іван Літ-вінчык, занятыя на пагрузцы і раздачы кармоў. Каб жывёла была накормлена ў перыяд зімоўкі, сочаць даглядчыкі Аляксандр Ганчарэвіч, Сяргей Чак, Валянціна Совік і Ірына Маісеенка, цялятніцы Святлана Смірнова і Галіна Дудко. Адказна ставяцца да работы ветэрынарны ўрач Вольга Бялова і тэхнік-асемянатар Тамара Махнач.

Зладжаная работа калектыву дае свой вынік: малако здаюць на пера-працоўку толькі гатункам “экстра”.

 

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.