Молодёжные лидеры провели патрулирование мест массового отдыха

Актывістамі добраахвотнай дружыны “Маладзёжны атрад аховы правапарадку” з’яўляюцца члены раённага камітэта грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”. Юнакі і дзяўчаты сумесна з супрацоўнікамі РАУС, аддзела па справах моладзі райвыканкама і РК ГА “БРСМ” ажыццяўляюць патруляванне месцаў масавага адпачынку.

 

Молодёжные лидеры провели патрулирование мест массового отдыха

Молодёжные лидеры провели патрулирование мест массового отдыха

 

Чарговым аб’ектам наведвання дружыннікаў стаў цэнтральны сквер пасёлка. Згодна з рашэннем райвыканкама, ён з’яўляецца зонай цвярозасці і некурэння. Для інфармавання аб гэтым насельніцтва размешчаны адпаведныя знакі. Аднак ці ўсе зэльвенцы і госці райцэнтра прытрымліваюцца ўстаноўленых правілаў? У мінулую пятніцу лідары грамадскага аб’яднання правялі спецыяльную акцыю, мэта якой – нагадаць моладзі аб існуючых абмежаваннях. 
Канец працоўнага дня. На лаўцы ў скверы – двое мужчын, якія вядуць сяброўскую гутарку. Падышоўшы бліжэй, цікавімся, ці ведаюць яны, што сквер – зона цвярозасці і некурэння. Атрымліваем станоўчы адказ. Паступова завязваецца размова, з якой даведваемся, што нашы суразмоўцы не толькі не злоўжываюць спіртным і тытунём, але і адмоўна ставяцца да тых, хто мае гэтыя дрэнныя звычкі. “Добра, што існуюць такія месцы, дзе забаронены курэнне і алкаголь, – адзначаюць мужчыны.– У барацьбе са шкоднымі звычкамі трэба выкарыстоўваць любыя сродкі”.
Давялося назіраць і іншую карціну: у скверы сустрэліся два сябры, абодва ўжо сталага ўзросту. Прывітаўшыся, яны закурылі. На спробу дружыннікаў папярэдзіць аб існуючай забароне адзін з курцоў адрэагаваў агрэсіўна, а другі пачаў разважаць аб тым, што мы жывём у дэмакратычнай краіне, а гэта значыць, чалавеку ўсё дазволена, і знак аб забароне на курэнне ўстаноўлены ў скверы зусім недарэчы. Не разумее мужчына, што такое яго ўсведамленне свабоды перашкаджае іншым – сярод нас нямала тых, хто зусім не пераносіць тытунёвы дым. На пытанне, як даўно ён курыць, наш 52-гадовы суразмоўца расказаў, што паспрабаваў цыгарэты ў 14 гадоў, і курыць усё жыццё. Аднак яго дзеці гэтай дрэннай звычкі не маюць. У канцы гутаркі мужчына даў абяцанне больш не парушаць устаноўленыя правілы і пастарацца адмовіцца ад цыгарэт.
У гэты час побач праходзілі трое мужчын. Па знешніх прыкметах вызначаем, што заканчэнне працоўнага тыдня яны добра “адзначылі”. На зварот інспектара і дружыннікаў зрэагавалі: “Пешаходны пераход мы перайшлі правільна”. Пры гэтым адзначылі, што заўсёды прытрымліваюцца ўстаноўленых правілаў. А парушальнікі абавязкова павінны несці адміністрацыйную адказнасць: магчыма, атрымаўшы штраф аднойчы, яны задумаюцца над гэтым і перагледзяць свае паводзіны.
Такога ж меркавання прытрымліваюцца і нашы наступныя субяседніцы. Маці з дачкой даўно ведаюць аб існаванні зоны цвярозасці і некурэння. Упэўнены, гэта садзейнічае падтрыманню парадку і зніжэнню колькасці правапарушэнняў, якія могуць быць здзейснены ў стане алкагольнага ап’янення. Дарослыя, заўважыўшы з боку падлеткаў парушэнні ўстаноўленых норм, павінны ім растлумачыць, што так рабіць нельга.
Насупраць сквера знаходзіцца бар, куды заходзяць і дарослыя, і падлеткі – тут прадаецца не толькі піва, але і смачны квас. З бара выйшлі двое маладых людзей. Пытаемся ў аднаго з іх (аказалася, ён у Зэльве ў гасцях), ці ведае ён пра існаванне ў скверы зоны, свабоднай ад алкаголю і тытуню? Аказваецца, што інфармацыйны знак застаўся па-за яго ўвагай, але вызначэнне такога месца – добрая ідэя. Дзе гарантыя таго, што дзеці, убачыўшы, як іх бацькі або аднагодкі распіваюць спіртное або кураць там, дзе гэта не дазволена, не стануць такімі ж? Таму на парушальнікаў неабходна складаць пратакол і прыцягваць да адказнасці.
Па цэнтральнай плошчы ішла сямейная пара. У руках мужчыны –бутэлька з півам. Пазнаёміўшыся, даведваемся, што гэта жыхары Масквы, якія прыехалі ў госці на бацькаўшчыну мужа. Зэльвеншчыну яны наведваюць штогадова, і заўсёды захапляюцца чысцінёй і прыгажосцю пасёлка. Аб існаванні зоны, дзе забаронена ўжываць алкаголь, не ведалі, але паабяцалі прытрымлівацца ўстаноўленых правілаў. 
Вечарэла. У скверы пачала збірацца моладзь. Парадавала, што ніхто з маладых людзей не быў заўважаны з бутэлькай піва або цыгарэтай – моладзь імкнецца адпачываць культурна і выконваць устаноўленыя патрабаванні.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.