Молодые механизаторы Зельвенщины задают тон на севе зерновых

IMG_4083

Красавік радуе добрым надвор’ем і прыспешвае вяскоўцаў  у час веснавой пасяўной кампаніі. Гаспадаркі раёна актыўна вядуць сяўбу ранніх зерневых і зернебабовых. Усе ведаюць: з такімі культурамі марудзіць нельга. Нават суткі прамаруджвання ў выніку могуць прывесці да сур’ёзнай страты  ўраджаю.

У СВК “Галынка” пасяўная кампанія ідзе поўным ходам.  Да справы аграрыі ставяцца з усёй аддачай, бо ведаюць: як спрацуюць увесну, такім будзе і ўраджай.  

–Каб закласці надзейны падмурак для будучага ўра-джаю, у сельгаскааператыве ёсць усё неабходнае, – адзначае галоўны аграном Мікалай Бяляўскі. – Мы забяспечаны насеннем, мінеральнымі і арганічнымі ўгнаеннямі, спраўна працуе тэхніка.

Фактычна ўжо засеяна 501 га, у тым ліку  40 – аўса, 200 – ячменю, 261 – адналетніх траў. З кожным днём гэтыя лічбы павялічваюцца.

Непадалёку ад аграгарадка Галынка нашу ўвагу прыцягнуў гул матора магутнага трактара з сучасным пасяўным агрэгатам. Тут вялася сяўба ячменю. Тэхнікай заліхвацка кіраваў малады механізатар Аляксандр Кулік. Практычна кожны год ён у ліку перадавікоў. Кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства адклікаецца аб ім як добрасумленным работніку, які ведае толк у земляробстве.

– Радуе, што ўсталявалася цёплае надвор’е, – гаворыць Аляксандр. – Пасеяць – яшчэ паўсправы. Галоўнае, каб добра ўзышлі культуры і зямля шчодра адарыла за працу.

Падбадзёрыць хлебароба на вытворчы ўчастак №1 за-віталі намеснік старшыні гаспадаркі па ідэалагічнай рабоце Таіса Калбаска і першы сакратар РК ГА “БРСМ” Іна Шаўцова. Іна Мікалаеўна адзначыла старанную працу маладога механізатара і ўручыла яму Падзяку РК БРСМ. Дарэчы, як і штогод, сёлета раённы камітэт разам з упраўленнем сельскай гаспадаркі і харчавання арганізавалі спаборніцтва сярод маладых механізатараў, занятых на падрыхтоўцы глебы і сяўбе сельскагаспадарчых культур.

Сярод галынкаўскіх аграрыяў высокія паказчыкі маюць на сяўбе яравога рапсу – Дзяніс Радзіон, аўсу – Юрый Грышчук.

На належным узроўні ў гаспадарцы арганізавана ідэалагічнае суправаджэнне вясенніх палявых работ.

– Вынікі спаборніцтва сярод працаўнікоў палёў падводзім штодзённа, – расказвае Таіса Калбаска. – Лічбы ў разліковых лістках – сведчанне таго, што чалавек стараўся. На вясенняй пасяўной магчымасць вылучыцца ёсць у кожнага. І такое імкненне толькі падтрымліваецца.

Пры жаданні можна даведацца і аб расцэнках, па якіх налічваецца заработная плата, мерах стымулявання работнікаў.

Забяспечаны механізатары двухразовым харчаваннем і спецадзеннем.

У Галынцы зараз вядуцца і іншыя агратэхнічныя работы. Сярод іх – падрыхтоўка глебы. Не сакрэт, што ад яе якасці ў многім залежыць лёс будучага ўраджаю. За рулём магутных трактараў, якія абу-джаюць зямлю ад зімовай спячкі, – Іван Качук, Сяргей Качук, Мікалай Клюйко і Аляксей Дрэнь.

Культывацыя глебы даверана Леаніду Кісламу, Гена-дзію Сакалоўскаму, Аляксандру Дубелю, Аляксандру Ламеку, Віктару Ляонцу і Яўгенію Пазняку.

Падкормкай азімых культур на “Расе” займаецца Аляксандр Плаўскі. Яго стаж работы ў СВК – звыш 20 гадоў, таму справу сваю ведае дасканала.

Уносяцца і цвёрдыя мінеральныя ўгнаенні. Гэта работа даручана Аляксандру Якубоўскаму і Івану Марцішыку.

Земляробы прыступілі да сяўбы цукровых буракоў. На наступным тыдні пачнецца пасадка бульбы і сяўба кукурузы.

Наталля МАЦЮК.

 

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.