Молодость и творчество идут рядом

Молодость и творчество идут рядом

Для падтрымкі адораных маладых вакалістаў, музыкантаў, танцораў, мастакоў, паэтаў і акцёраў праводзіцца рэспубліканскі конкурс «Зорка ўзышла над Беларуссю». 

Маштабны праект, які зусім нядаўна стартаваў у нашай краіне, арганізоўваецца ў другі раз і збірае таленавітую моладзь ва ўзросце ад 16 да 31 года. У мінулую суботу ў раённым Доме культуры прайшоў раённы адборачны этап, у якім заявіць пра сябе вырашылі многія зэльвенскія юнакі і дзяўчаты.

Найбольш масавай была намінацыя “Эстрадныя спевы”. Высокае выканаўчае майстэрства і выдатныя вакальныя даныя прадэманстравалі Марыя Ляута, Анастасія Стрыжычэнка, Бажэна Сушчэвіч, Крысціна Чура, Вольга Маркоўская, Галіна Шышко, Вікторыя Доста, а таксама вакальная група   Елкаўскай СШ. Адны канкурсанты трымаліся ўпэўнена, другія – хваляваліся, паколькі выхад на сцэну для іх быў дэбютным. Увазе слухачоў спевакі прадставілі музычныя кампазіцыі на беларускай, рускай, польскай, украінскай і англійскай мовах.

Молодость и творчество идут рядом

Былі і такія, хто паспрабаваў сябе ў размоўным жанры. Так, Наталля Жыліч узнёсла прачытала верш-гімн “Зямля бацькоў”. Пранікнёна дэкламавала твор ваеннай тэматыкі Вольга Сарока. На тэму сталасці і жыцця паразважала Святлана Голуб.

Настаўніца беларускай мовы і літаратуры СШ №2 г.п.Зэльва Таццяна Аніська выступіла ў намінацыі “Рэжысура масавых свят, тэатралізаваных прадстаўленняў і шоу-праграм”. Яна прапанавала сцэнарый музычна-літаратурнай кампазіцыі, прымеркаванай Дню Перамогі.

Рознабаковая творчасць вучняў устаноў адукацыі раёна, дзіцячай школы мастацтваў, выхаванцаў цэнтра творчасці дзяцей і моладзі была прадстаўлена на выставе дэкаратыўна-прыкладнога і фотамастацтва. Асабліва прыцягвалі ўвагу работы на тэму роднай прыроды і помнікаў архітэктуры. 

Журы ў складзе дырэктара раённага метадычнага цэнтра народнай творчасці Святланы Якута, метадыста ўстановы Алены Ламека, мастацкага кіраўніка РДК Тамары Кісель і фотакарэспандэнта газеты “Праца” Віктара Макоўскага было няпроста вызначыць прызёраў. Вынікі будуць падве-дзены ў бліжэйшы час. Пераможцы прадставяць раён у абласным этапе конкурсу.

Leave a Comment

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.