Молодежный лидер Голынковской СШ Кирилл Земба не мыслит себя без общественной деятельности

8239

Адпрацаваўшы пасля размеркавання патрэбны час, многія юнакі і дзяўчаты ў пошуках лепшага жыцця адпраўляюцца ў горад. Аднак ёсць шмат адваротных прыкладаў.
Кірыл Земба пасля заканчэння Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ўладкаваўся ў Галынкаўскую СШ. Перспектыва стаць сельскім настаўнікам хлопца не палохала. Наадварот, яму хацелася дзяліцца з падрастаючым пакаленнем ведамі па сваіх любімых прадметах – матэматыцы і інфарматыцы.
Разабрацца ў асаблівасцях адукацыйнага працэсу Кірылу першапачаткова дапамагалі старэйшыя калегі. З маладым спецыялістам яны ахвотна дзяліліся парадамі, як зрабіць урок больш цікавым і насычаным. Паступова педагог уліўся ў калектыў, цяпер і сам можа даць слушную параду.
– З такім калектывам, як у нас, хоць у космас, – гаворыць Кірыл Земба. – Усе без выключэння адказныя, спагадлівыя, гатовыя заўсёды падставіць плячо. Не дзіўна, што і вучні нашы здольныя, творчыя і ініцыятыўныя.
Такім, дарэчы, з’яўляецца і сам Кірыл. Уласным прыкладам даказвае падлеткам, што залог поспеху – у плённай дзейнасці і пастаяннай рабоце над сабой. У мінулым го-дзе галынкаўскія школьнікі з даследчай работай па інфарматыцы прынялі ўдзел у абласной навукова-практычнай канферэнцыі “Крыштальная альфа”. Да таго ж заяўляюць пра сябе ў алімпіядах і шматлікіх конкурсах.
Настаўнік і педагог-арганізатар у адной асобе Кірыл Земба паспяхова сумяшчае працу на ніве адукацыі з грамадскай дзейнасцю. Да карысных спраў заахвочвае і дзяцей.
–Удзел у раённых і мясцовых мерапрыемствах, турыстычныя злёты, спартыўныя спаборніцтвы, суботнікі, акцыі не даюць часу сумаваць, – сцвярджае малады настаўнік. – Яны аб’ядноўваюць падлеткаў.
Такія спецыялісты, як Кірыл Земба, ведаюць, чым цікавяцца сённяшнія дзеці, і робяць працэс навучання ў школе якасным і сучасным.

Присоединяйтесь к нашему каналу