«Мой прадзед Павел Антонавiч быў салдатам Вялiкай Айчыннай…»

786 – кажа вучаніца гімназіі №2 г.Брэста Дзіяна Скаскевіч. Яна ганарыцца сваім прадзедам і з павагай адносіцца да яго ваеннага мінулага, пра якое ведае толькі з расказаў бацькоў і дзеда з бабуляй. У рэдакцыю дзяўчынка даслала ліст. У ім яна расказвае пра жыццё Паўла Глушэні. “Нарадзіўся і вырас мой прадзядуля ў вёсцы Манцякі. У дзяцінстве ён быў звычайным сельскім хлопчыкам: хадзіў у мясцовую школу, разам са старэйшым братам дапамагаў бацькам па гаспадарцы. Калі не стала мамы (памерла ад хваробы), бацька ажаніўся з другой жанчынай, у якой было дзве дачкі. З прыходам мачахі шчаслівае дзяцінства закончылася – не ўзлюбіла яна прыёмных дзяцей… Праз нейкі час сям’ю напаткала другое няшчасце – памёр бацька майго прадзядулі. Адносіны з мачахай сталі яшчэ больш нацягнутымі. Таму ён прыняў рашэнне пачаць самастойнае жыццё і пайсці працаваць. Калі пачалася вайна, прадзед только справіў вяселле з адной дзяўчынай з вёскі. Ім бы, маладым, прыгожым і здаровым, толькі жыць і жыць… Але вайна парушыла ўсе планы. Сказаць, што жыццё ў акупацыі было складаным – не сказаць нічога. Жылі бедна і ў цеснаце. Каб пракарміцца, усім даводзілася многа і цяжка працаваць. Пасля вызвалення Зэльвенскага раёна ад фашыстаў прадзед і яго брат былі прызваны на службу ў рады Чырвонай Арміі. Дома пакінуў цяжарную жонку. Ратная праца салдата цяжкая, а мінёра, якім і быў мой прадзед, – удвая. Але і жонцы было не лягчэй: з немаўлём на руках мачаха выгнала яе з дому. Маладой жанчыне давялося скітацца па чужых хатах. Апошні ліст з фронту яна атрымала ў пачатку мая 1945 года , а праз некаторы час стала вядома, што прадзед загінуў, не дажыўшы да Перамогі ўсяго некалькі дзён. Дэталі яго смерці застаюцца загадкай для нас, але ёсць афіцыйныя звесткі аб тым, што пахаваны Павел Антонавіч у брацкай магіле ў раёне нямецкага горада Брандэнбурга. Дарэчы, яго старэйшы брат таксама загінуў у Германіі. Жонка майго прадзеда Паўла так і не выйшла больш замуж, сама выхавала дзіця і нават пабудавала дом, у якім да гэтага часу пражывае яе дачка – мая бабуля. Усё жыццё яна працавала ў сельскай гаспадарцы. Цяжка было адной, але сілы надавала пяціканцовая зорка на хаце – сімвал таго, што тут жыве сям’я ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны. Хоць Паўла Антонавіча Глушэню я ніколі не бачыла, у маім сэрцы жыве памяць аб яго гераізме. Спадзяюся, што калі-небудзь пабываю на яго ма-гіле”.
Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.