Много лет подряд коллектив молочно-товарной фермы «Ивашковичи» является одним из лидеров сельскохозяйственного кооператива «Каролино»

Шмат гадоў запар калектыў малочнатаварнай фермы “Івашкавічы”  з’яўляецца адным з лідараў сельскагаспадарчага кааператыва “Караліно” па вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі. І зніжаць планку не збіраецца. Вынік сумеснай плённай працы– за 11 месяцаў па ферме атрымана 5263 ц малака ці 105% да адпаведнага ўзроўню мінулага года. Прадукцыйнасць кожнай са 110 кароў дойнага статка ўзрасла на 222 кг і складае 4785 кг. Павялічыліся валавыя і сярэднясутачныя прывагі жывёлы.

Много лет подряд коллектив молочно-товарной фермы "Ивашковичи" является одним из лидеров сельскохозяйственного кооператива "Каролино"

 

Працуюць на ферме тры даяркі. Яны калісьці прыязджалі ў гаспадарку на заробкі, а потым тут абзавяліся сем’ямі і пастаяннай працай. Аб адносінах жанчын да даручанай справы сведчаць надоі. Так, Ганна Худзі-на за 11 месяцаў ад кожнай каровы сваёй групы надаіла па 4743 кг малака, Ніна Сахарчук – 4916, Святлана Глебава – 4925 кг малака. І ў кожнай – значная прыбаўка. 

Много лет подряд коллектив молочно-товарной фермы "Ивашковичи" является одним из лидеров сельскохозяйственного кооператива "Каролино"

      Добра ставяцца да сваёй работы і жывёлаводы. Сямейныя пары Марыя і Казімір Крэчкі, Марыя і Пётр Русакі даглядаюць 247 цялят на дарошчванні. Маладняк  заўсёды своечасова і ўдосталь накормлены і напоены, утрымліваецца ў чысціні. Таму і расце, як кажуць, на дражджах. Задаволена загадчыца фермы Валянціна Мядзведзь і работай двух Іванаў–Худзіна і Крокаса, якія даглядаюць цялушак аднаўлення. Сярэднясутачныя прывагі цялят і цялушак аднаўлення перавышаюць 600 грамаў.

 

На ферме штогод стараюцца паляпшаць умовы ўтрымання жывёлы і працы людзей. Сёлета ў кароўніку зрабілі кармавы стол, правялі рэканструкцыю памяшканняў для цялят і цялушак аднаўлення,  добра падрыхтаваліся да працы ў зімовых умовах. “І кармоў у гаспадарцы хапае,– адзначае загадчыца фермы,– пагэтаму, мяркуем, будзем з малаком і прывагамі”.

 

 

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.