Маладзёжныя актывісты Зэльвеншчыны прынялі ўдзел у абласной акцыі «Мы – для краіны»

SAM_2892 Абласная акцыя «Мы – для краіны» сабрала маладых людзей, якія не так даўно дасягнулі паўналецця і атрымалі права галасаваць на выбарах. Першы свой голас яны аддадуць на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь-2015. Удзел у акцыі прыняла і дэлегацыя Зэльвенскага раёна. Мерапрыемства прайшло ў мінулы аўторак у абласным драмтэатры. Старшыня абласнога выканаўчага камітэта Уладзімір Краўцоў павіншаваў прысутных з важнай вяхой у жыцці – атрыманнем выбарчага права – і звярнуўся да прысутных са словамі: – Вы нарадзіліся ў маладой, суверэннай, мірнай дзяржаве. Сталелі вы – развівалася краіна. Сёння мы можам сказаць, што абраны некалі шлях яе развіцця – правільны і перспектыўны. Бывалі складанасці, але мы заўсёды іх пераадольвалі. Сёння вы маеце магчымасць вучыцца ў выдатных навучальных установах, выбіраць сабе па духу працу, а таксама рэалізоўвацца творча. Жадаю вам 11 кастрычніка зрабіць правільны выбар! У ходзе мерапрыемства адбылося ўшанаванне прызёраў сусветных і еўрапейскіх спартыўных першынстваў, а таксама сямейных пар – пераможцаў конкурсу сярод маладажонаў. І ўсе яны сышліся ў адным: абавязкова прымуць удзел у галасаванні. З вялізнага святлодыёднага экрана, усталяванага на сцэне абласнога драматычнага тэатра, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, навукоўцы, урачы, вайскоўцы, выкладчыкі ВНУ, студэнты і навучэнцы расказвалі, чаму яны абавязкова прымуць удзел у выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь-2015. Ва ўсіх лейтматывам гучала: «Мы выбіраем сваю будучыню і будучыню краіны!». Абкам БРСМ арганізаваў патрыятычную акцыю “Наш год – наш выбар”. У час яе валанцёры раздавалі прысутным календары і чырвоныя яблыкі, перавязаныя стужкамі, стылізаванымі ў колерах нацыянальнай сімволікі і арнаменту. Такім чынам падкрэслі-валася накіраванасць моладзі на плённую працу, вернасць традыцыям і дынамічнае развіццё. Вялікую цікавасць запрошаных гасцей выклікала фотавыстава “Гродзеншчына ўчора і сёння“. На ёй былі прадстаўлены фотаздымкі, па якіх можна прасачыць, як змянілася наша вобласць за апошнія гады. У канцэртнай праграме вы-ступіла рота спецыяльнага пры-значэння Заходняга аператыўнага камандавання. Цудоўны настрой удзельнікам свята стваралі выканаўцы абласной філармоніі, а таксама самыя таленавітыя салісты і калектывы Гродна.
Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.