Лучшие молокосдатчики Зельвенского района живут в деревне Ялуцевичи

Кожны ранак у вёсцы нязменна пачынаецца з таго, што людзі выганяюць на пашу кароў, а ля варот выстаўляюць слоікі і вёдры з вячэрнім ці ранішнім малаком, якое тут жа забіраецца на пераапрацоўку. Праўда, посуду з малаком паступова становіцца ўсё менш і менш.

 

Лучшие молокосдатчики Зельвенского района живут в деревне Ялуцевичи

 

Пытанне закупу лішкаў малака ў насельніцтва ў апошнія некалькі гадоў стаіць даволі востра. Нягледзячы на прымаемыя дзяржавай меры, аб’ёмы здадзенага малака ад свойскіх кароў штогод змяншаюцца. Чаму? Адказ, здаецца, відавочны: усё меншая колькасць вясковага насельніцтва ўтрымлівае на асабістых падворках карову. Гэта звязана з тым, што гандлёвая сетка ў сельскай мясцовасці цяпер дастаткова развіта і прапануе шырокі асартымент як малочнай, так і мясной прадукцыі. Нельга забываць і аб тым, што насельніцтва вёскі паступова старэе.
Марыя і Ігар Самсонікі з в.Ялуцавічы – адны з нямногіх, хто трымае карову. Ёсць на іх падворку і свінні, і куры. Аб карысці, якую дае падсобная гаспадарка, Марыі і Ігару расказваць не трэба – яны даўно ўсё палічылі і самі. Першую сваю карову набылі яшчэ 16 гадоў таму. Успамінаюць, што тады ў статку на пашы пасвіліся 120 галоў, а цяпер – толькі 29. Карове, якую трымаюць гаспадары, 9 гадоў, у час “вялікага” малака яна “дае” па 45–47 літраў у суткі. За 9 месяцаў бягучага года Самсонікі здалі дзяржаве 6140 кг малака і сталі лепшымі малаказдатчыкамі ў нашым раёне.  
Марыя Станіславаўна з гонарам адзначае, што яна не “замужам”, а “за мужам”, за яго моцнымі плячамі і працавітымі рукамі: усю работу па доглядзе за падсобнай гаспадаркай Ігар Іванавіч выконвае сам, а яна – толькі ў час яго адсутнасці.
Задаволены гаспадары і падтрымкай з боку філіяла “Князева” ААТ “Агракамбінат “Скідзельскі”, дзе Марыя Станіславаўна працуе бухгалтарам, і Крамяніцкага сельвыканкама: вясковы статак пасвіцца на добрай пашы, арганізавана ветэрынарнае абслугоўванне. 
– Цяпер не трэба ісці “на паклон” да кіраўніка сельгаспрадпрыемства, – адзначае гаспадар. – Загадчык нашага вытворчага аддзялення Часлаў Мілюк добра ведае сем’і, якія трымаюць кароў, і сам арганізоўвае дастаўку рулонаў сена непасрэдна на падворак. Напрыклад, сёлета мы атрымалі 4 рулоны на карову, яшчэ 2 – за здадзенае ў гаспадарку цяля. Дык чаму б не гаспадарыць? Ды і за рэалізаванае малако гаспадарка разлічваецца праз кожныя 10 дзён. А гэта, лічы, яшчэ адна дадатковая заработная плата ў месяц.
Нягледзячы на шматлікія клопаты на працы і каля хаты, Марыя Станіславаўна і Ігар Іванавіч імкнуцца як мага больш часу прысвячаць дзецям: сыну Андрэю – вучню 7 класа Князеўскай гімназіі, і дачцэ Анастасіі, якая цяпер з’яўляецца студэнткай другога курса Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання. Бацькі перакананы, што толькі на ўласным прыкладзе можна даць дзецям добрае выхаванне. Гэта ісціна ўжо даўно праверана часам і шматлікімі пакаленнямі.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.