Лучшей медсестрой Зельвенской ЦРБ признана Ирина Бычкова

Сёлета пераможцай конкурсу прафесійнага майстэрства сярод медыцынскіх сясцёр ЦРБ стала працэдурная медсястра хірургічнага аддзялення Ірына Бычкова (на здымку).

 

  Лучшей медсестрой Зельвенской ЦРБ признана Ирина Бычкова

 

Ірына не толькі прафесіянал сваёй справы, але і клапатлівая дачка, пяшчотная матуля і жонка, прыемны суразмоўца. А той, хто добра ведае маладую жанчыну, абавязкова да пералічаных якасцяў дабавіць: неардынарная асоба і таленавіты чалавек. 
Медыцынскіх работнікаў мы ацэньваем не толькі па іх прафесійных уменнях, але і па здольнасці наладжваць зносіны з людзьмі. Пацыенты Ірыны Бычковай з першай хвіліны знаёмства адзначаюць у ёй дабрыню, прыветлівасць, уменне спачуваць, уважлівасць – галоўныя якасці, якімі павінен валодаць чалавек, які медыцыну лічыць не проста прафесіяй, а прызваннем душы.
– Вельмі люблю сваю работу, адзначыла ў час нашай сустрэчы Ірына.– Мне падабаецца дапамагаць людзям, і я не ўяўляю, чым бы магла займацца, акрамя медыцыны.
Пасля заканчэння з залатым медалём школы дзяўчына паступіла ў Слонімскае медвучылішча, якое таксама закончыла на выдатна. Атрымаўшы дыплом фельчара, была размеркавана на працу ў Зэльву. Тут, у цэнтральнай раённай бальніцы, і пачалася яе працоўная дзейнасць.
Першыя гады свайго прафесійнага станаўлення Ірына памятае вельмі добра. Спачатку яна працавала ў ад-дзяленні гінекалогіі, а ў 2006 годзе пераведзена працэдурнай медсястрой хірургічнага аддзялення.
–Ірына вельмі адказная і старанная, у рабоце яна не выдзяляе галоўных і другасных абавязкаў: для яе важна ўсё,– так характарызуе працэдурную медсястру загадчык аддзялення М.Д.Кулікаў.– Таму і працаваць з такім чалавекам лёгка і прыемна.
У дзяцінстве Ірына, як і большасць дзяўчынак, баялася прывівак і ўколаў. Аднак у час практычных заняткаў у медвучылішчы ўсе страхі прайшлі. І цяпер сама дапамагае сваім пацыентам пераадолець боязь перад капельніцамі, заборам крыві, ін’екцыямі.
–Да нас у аддзяленне трапляюць пацыенты рознага ўзросту: ад 2–3-гадовых дзяцей да пажылых людзей, – расказвае медсястра. –Некаторыя вельмі хвалююцца перад працэдурамі. У такіх сітуацыях стараюся настроіць чалавека на пазітыўны лад, адцягнуць увагу ад непрыемных думак. Тэхнічна правільна зрабіць укол – гэта адна справа. Пацыент павінен выйсці з працэдурнага кабінета з лепшым настроем, чым зайшоў.
Галоўны прынцып, якім Ірына кіруецца ў рабоце – узаемаразуменне з кожным пацыентам. Часам у аддзяленні знаходзяцца хворыя ў цяжкім стане. Медсястра заўсёды перажывае за іх, як за родных, і радуецца, калі яны ідуць на папраўку.
І ў словах Ірыны Бычковай адчуваюцца непадробныя душэўнасць і шчырасць. Такой яе ведаюць і пацыенты, многія з якіх у знак удзячнасці ў думках жадаюць ёй самага важнага – здароўя.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.