У цэнтральнай бібліятэцы пачала дзейнічаць кніжная выстава, прысвечаная вызваленню Зэльвеншчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

“Мой край гарэў у полымі вайны” – выстава пад такой назвай, прысвечаная Дню вызвалення Зэльвеншчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, пачала дзейнічаць у раённай бібліятэцы.
У гады Вялікай Айчыннай вайны на Зэльвеншчыне ворагі загубілі 6049 чалавек, на франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 1132 нашы землякі, прапалі без вестак яшчэ 74 чалавекі. На тэрыторыі раёна пахавана 2186 савецкіх воінаў і 103 партызаны…
На тэматычна аформленым стэндзе можна знайсці звесткі пра мінулыя гады і герояў той доўгай вайны, пазнаёміцца з хронікай ваенных дзеянняў, якія праходзілі ў нашым рэгіёне.
Цікава аб гэтым расказваюць самі зэльвенцы, паэтычныя творы якіх таксама можна знайсці на выставе.
Газеты і часопісы, кнігі, розныя публіцыстычныя артыкулы і фотафакты – уся інфармацыя адлюстроўвае памяць пра Перамогу, якая не падуладная часу.
Пакуль зэльвенцы цікавяцца гісторыяй, продкі і іх подзвігі будуць жыць у сэрцах сучаснага і будучага пакаленняў, адзначаюць бібліятэкары.
Выстава будзе функцыянаваць увесь наступны тыдзень.
Дзіяна БЕБЕХ.

Добавить комментарий