Лауреатом конкурса «Мосты надежд» стала зельвенская исполнительница

У канцы мая горад Масты гасцінна вітаў юных артыстаў з розных куткоў Гродзеншчыны: тут праходзіў абласны фестываль дзіцячай эстраднай творчасці “Масты надзей”. Зэльвеншчыну на конкурсе прадстаўлялі Крысціна Чура (на здымку), Дар’я Бабарыка, танцавальны калектыў дзіцячай школы мастацтваў. Выступленне Крыс-ціны адзначана Дыпломам ІІІ ступені.

 

Лауреатом конкурса "Мосты надежд" стала зельвенская исполнительница


У фестывалі прымалі ўдзел пераможцы раённых, гарадскіх фестываляў дзіцячай эстраднай творчасці: лепшыя калектывы, асобныя выканаўцы і вядучыя ва ўзросце ад 6 да 17 гадоў.
–На конкурсе я выконвала англамоўную песню,–расказвае Крысціна Чура.–Вызначыцца з музычнай кампазіцыяй мне дапамагла Вольга Саўко, кіраўнік дзіцячага эстраднага гуртка “Вясёлка”, дзе я займаюся больш чым 4 гады.–Лірычная мелодыя лацінаамерыканскага спевака, музыканта і кампазітара Марка Энтані прыйшлася па душы не толькі мне, але і слухачам.
На сцэне абласнога фестывалю зэльвенскую канкурсантку падтрымліваў Алег Хадукін, які акампанаваў ёй на саксафоне. Паколькі музыка песні напісана ў стылі сальса, папулярным у краінах Лацінскай Амерыкі, гэты музычны інструмент як найглыбей здолеў яго перадаць. Як заўсёды, “балелі” за Крысціну яе родныя і сябры.
У час выступлення канкурсантаў улічваліся чысціня і выразнасць выканання, сцэнічная культура, артыстызм, арыгінальнасць, мастацкае афармленне музычнай кампазіцыі, якасць аранжыроўкі. Нумар зэльвенскай спявачкі адпавядаў усім пералічаным крытэрыям.
–Я вельмі задаволена чарговай перамогай,–адзначае Крысціна.–Фестываль–цудоўная магчымасць для маладых выканаўцаў заявіць пра сябе і стымул для пакарэння новых вяршынь.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.