Кветкi падуладны толькi чуйнаму чалавеку

2349 У агародзе зэльвенкі Таццяны Кузьміной толькі па самых сціплых падліках – больш за 200 відаў раслін (!). Чалавеку, далёкаму ад кветкаводства, нават назвы іх цяжка вымавіць, не кажучы пра тое, каб запомніць: асцільба, брунера, біручына, міскантус, клемаціс, раджэрсія, хіанадокса… Пра кожную з іх Таццяна Мікалаеўна можа расказваць гадзінамі. Кветкамі і дэкаратыўнымі раслінамі настаўніца Таццяна Кузьміна пачала цікавіцца яшчэ ў дзяцінстве. Уважліва назірала за тым, як мама з пяшчотай і любоўю высаджвала ружы, цюльпаны, лілеі… Так і перадала дачцы сваё захапленне. Цяпер Таццяна Кузьміна ўжо не ўяўляе жыцця без сваіх кветкавых “плантацый”. Гэта хараство акружае яе паўсюль: і ў доме, і на прысядзібным участку. З веснавога абуджэння прыроды да наступлення ўстойлівага восеньскага пахаладання тут радуе сэрца багатая палітра кветак і раслін. А яны ў яе самыя розныя: і злакавыя, і хваёвыя, і цыбульныя, і кустарнікавыя. Але ёсць адна, якая жанчыне падабаецца найбольш. 2351 – Гэта паркавая ружа, ёй больш за дваццаць гадоў, – з ахвотай расказвае Таццяна Мікалаеўна, заадно праводзіць экскурсію па сваім прысядзібным участку. – Яе я нават магу назваць візітнай карткай свайго двара. Кожны, хто ідзе міма, абавязкова кіне цікаўны позірк на прыгажуню. Нездарма ж ружу называюць каралевай кветак. Як сапраўдны кветкавод Таццяна Кузьміна выпісвае часопісы “Цветок”, “Гаспадыня”. У іх і навінкі для сябе адшукае, і парады спецыялістаў, і гісторыі такіх жа, як яна, аматараў кветкаводства. Потым бярэ іх сабе на заметку. Кветкавая галерэя гаспадыні кожны год папаўняецца новымі незвычайнымі экземплярамі. Жанчына ўзяла за правіла кожны сезон “заводзіць” новую расліну. Дарэчы, у развядзенні кветак Таццяна Мікалаеўна акцэнт робіць на мнагалетніках: – Іх не трэба кожны год пераса-джваць, а гэта азначае, што я эканомлю свой час, якога зусім мала, – патлумачыла свой выбар мая суразмоўца. Нават праязджаючы на вялікай хуткасці міма яе дома па вуліцы Школьнай, не прапусціш рукатворнай прыгажосці. Хоць адно кароткае імгненне, але след хараства абавязкова будзе праследваць цябе. Усё таму, што кожны метр свайго прысядзібнага ўчастка гаспадыня пера-тварыла ў сапраўдны аазіс. Таццяна Мікалаеўна гаворыць, што гэта стала магчымым дзякуючы браваму тандэму з мужам, які ва ўсім яе падтрымлівае і дапамагае. 2348 – І зямлі прывязе, і клумбу каменнем ці бетонам прыгожа аздобіць, і параіць, дзе лепш будзе гля-дзецца чарговая прыгажуня, – хваліць яна свайго надзейнага спадарожніка па жыцці. – Дзякуй яму за гэта… Прыгледзішся, і праўда – усё ў Кузьміных прадумана да дробязяў: ценевынослівыя расліны пасаджаны там, куды рэдка заглядвае сонца. Непатрабавальныя да глебы кветкі высаджаны на больш “цяжкай” зямлі, павойныя знайшлі прытулак каля старых дрэў і, абвіваючы ствалы, прыдаюць ім экзатычнасць. А невысокія кустарнікі замяняюць дэкаратыўную агароджу. Кожная кветка ці кустарнік хоць і аднаго віду, але ў нечым непаўторныя – расліны падуладны чуйным рукам. – Дай на расаду, – просяць мясцовыя жанчыны ў Таццяны Мікалаеўны, наглядзеўшыся на яе клумбы… 2350 А яна і не адказвае. Больш таго, і сакрэт з ахвотаю выдасць, чым улагодзіць тую ці іншую расліну, каб цвіла доўга ды вока радавала. Яніна ШМАТКО.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.