Кто может рассчитывать на адресную социальную помощь

Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 41 “Аб дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамозе”  з 1 красавіка 2012 года плануецца пашырэнне сістэмы  зяржаўнай падтрымкі насельніцтва. Пра тое, што такое адрасная сацыяльная дапамога, хто мае права на яе атрыманне і куды трэба звяртацца, расказвае галоўны спецыяліст аддзела працы і службы занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Галіна ГОЎСЬ (на здымкау): 

 

Кто может рассчитывать на адресную социальную помощь    

 

–Галіна Міхайлаўна, што такое адрасная сацыяльная дапамога? На якія патрэбы яна прадастаўляецца? 
–Дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога накіравана на падтрыманне даходаў насельніцтва на мінімальна гарантаваным узроўні, садзейнічанне сем’ям у вырашэнні цяжкіх жыццёвых праблем, скарачэнне колькасці малазабяспечанага насельніцтва.
Дапамога насельніцтву прадастаўляецца на набыццё прадуктаў харчавання, лекавых сродкаў, адзення, абутку, школьных прылад і на іншыя патрэбы для забеспячэння нармальнай жыццядзейнасці, а таксама на аплату (цалкам або часткова) жыллёва-камунальных паслуг.
–Хто мае права на адрасную дапамогу, пры якіх умовах яе назначаюць?
–Права на дзяржаўную адрасную сацыяльную дапамогу маюць грамадзяне і сем’і, сярэднедушавы даход якіх ніжэй за бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва. Сярэднедушавы даход вызначаецца зыходзячы з даходаў членаў сям’і, атрыманых на працягу 12 месяцаў, якія папярэднічаюць месяцу звароту па адрасную дапамогу. Для сем’яў, у якіх член сям’і звольнены з працы (службы) у сувязі з ліквідацыяй арганізацыі, спыненнем дзейнасці індывідуальнага прадпрымальніка, скарачэннем колькасці або штату работнікаў,– за 3 месяцы, якія папярэдні-чаюць месяцу звароту.
–Што ўключаецца ў склад сукупнага даходу сям’і?
–Пры вызначэнні сукупнага даходу сям’і суміруюцца наступныя даходы:
даходы за 12 месяцаў, якія папярэднічаюць месяцу звароту (з месца працы, цэнтра занятасці, упраўлення сацабароны) кожнага члена сям’і;
усе віды заработнай платы за выкананую працу і адпрацаваны час (грашовая, натуральная ў грашовым эквіваленце);
даходы ў замежнай валюце;
дапамога на дзіця;
ільготнае ўтрыманне дзяцей і льготнае харчаванне ва ўстановах дашкольнай адукацыі;
аліменты, атрыманыя членам сям’і;
усе віды пенсій з улікам надбавак і даплат;
усе віды стыпендый;
сацыяльныя льготы ў грашовым эквіваленце, праду-гледжаныя заканадаўствам для пенсіянераў, інвалі-даў І і ІІ груп;
ільготнае бясплатнае харчаванне для дзяцей да 2-гадовага ўзросту.
адрасная дапамога, выплачаная ў разліковым перыядзе.
– Ці існуе тэрмін назначэння дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі?
– Штомесячная сацыяльная дапамога назначаецца пачынаючы з месяца звароту на тэрмін ад 1 да 6 месяцаў па рашэнні камісіі.
Аднаразовая сацыяльная дапамога назначаецца ў залежнасці ад канкрэтных абставін (цяжкая жыццёвая сітуацыя), якія аб’ектыўна парушаюць нармальную жыццядзейнасць грамадзяніна (сям’і). Гэта можа быць поўная непрацаздольнасць па прычыне ўзросту або інваліднасці, няздольнасць да самаабслугоўвання, у сувязі з хваробай, стыхійныя бедствы, катастрофы, пажары, патрэбнасць у тэхнічных сродках рэабілітацыі і іншыя абставіны. Згодна з новым указам, сацыяльная дапамога можа назначацца сем’ям (грамадзянам) два разы на працягу каляндарнага года пры ўмове, што іх даход не перавышае 1,5 велічыні крытэрыя патрэбнасці.
–Якія змены прадугледжаны Указам №41 адносна адзінокіх інвалідаў І і ІІ груп, адзінокіх непрацаздольных грамадзян, дасягнуўшых 70-гадовага ўзросту, няпоўных сем’яў, у якіх ажыццяўляецца догляд дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў?
–Па рашэнні камісіі дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога можа быць назначана гэтым катэгорыям грамадзян на 12 месяцаў.
–Згодна з новым указам адрасная дапамога назначаецца дзіцяці-інваліду на куплю падгузнікаў. Куды трэба звяртацца за атрыманнем такой дапамогі?
–Сапраўды, уводзіцца новы від сацыяльнай дапамогі для пакрыцця выдаткаў на набыццё падгузнікаў. Такая дапамога будзе прадастаўляцца інвалідам І групы і дзецям-інвалідам ва ўзросце да 18 гадоў, якія маюць IV ступень страты здароўя, незалежна ад даходу сям’і. Памер дапамогі – да 3 бюджэтаў пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва– прадастаўляецца два разы на год. Патрэбнасць у падгузніках устанаўлівае ўрачэбна-кансультацыйная камісія (УКК).
Звяртацца неабходна ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, падаўшы за-ключэнне УКК і дакументы, якія пацвярджаюць фактычныя выдаткі на набыццё падгузнікаў.
–Галіна Міхайлаўна, згодна з новым указам № 41 ці з’яўляецца выязным турызмам выезд за межы Рэспублікі Беларусь за свае сродкі з мэтай лячэння дзіцяці? Ці можна разлічваць на назначэнне адраснай дапамогі ў такой сітуацыі?
–У адпаведнасці з нормамі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 41, выязным турызмам не з’яўляюцца выезды за межы Рэспублікі Беларусь за кошт юрыдычных асоб, грамадскіх і (або) рэлігійных арганізацый і іншых крыніц фінансавання, а таксама дакументальна пацверджаныя разавыя выезды за кошт уласных сродкаў для лячэння, удзелу ў цырымоніях заключэння шлюбу, догляду непрацаздольных асобаў, якіх член сям’і (грамадзянін) абавязаны ўтрымліваць па законе і г.д.
–Куды трэба звяртацца па назначэнне адраснай сацыяльнай дапамогі?
–Гэтае пытанне вырашаецца ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама (райвыканкам, 2-і паверх, каб. № 30, тэл. 2-59-28). 

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.